Вэрпаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэрпаль (па-польску: Werpol, па-падляску: Verpol[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвятых Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Вёска ўзгадваецца ў 18 ст. як Вярхполя[2]. У міжваенны пэрыяд Вэрпаль прыналежаў да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 26 жыхароў у фальварку (14 каталікоў палякаў і 12 праваслаўных беларусаў) і 205 жыхароў у вёсцы (36 каталікоў і 169 праваслаўных; 27 палякаў і 168 беларусаў)[5].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads