Цяляцічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяля́цічы (па-польску: Telatycze, па-падляску: Tylátyčy[1]) — невялікая вёска (адміністрацыйна прысёлак вёскі Вэрпаль) у Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна на месцы[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Валоданьні Цяляцічы знаходзіліся ўва вялікакняскіх валоданьнях берасьцейскага павету і ўзгадваюцца ўжо напрыканцы 15 стагодзьдзя. Вядома, што яшчэ на пачату княжаньня Аляксандра Ягелончыка частка маёмасьці была занятая родам Букрабаў, апошняя частка пасьля літоўска-маскоўскай вайны і заняцьця Маскоўшчынай Севершчыны была адданая родам Ляўшоў і Быкоўскіх. Ляўшам было абяцанае, што іхняе валоданьне ў Цяляцічах будзе даўжыцца да моманту адваяваньня ранейшых маёмасьцяў на Севершчыне. Так, як ВКЛ прайграў вайну, Ляўшы засталіся ў Цяляцічах і цягам часу прынялі прозьвішча Цяляціцкіх (Тэлятыцкіх)[4]. З 16 ст. у Цяляцічах існавала царква (на сёньняшні момант тут знаходзіцца цэнтар прыхода, але сьвятыня, пабудаваная ў 1903 г., стаіць у межах суседняй вёскі Анусін[2]. Сям’я Цяляціцкіх пражывала тут ажно да 18 ст., апошнім ягоным прадстаўніком у маёнтку быў Ігнат Цяляціцкі. Пасьля гэтая сям’я была зьвязаная зь Бельскім паветам Гарадзенскай губэрніі[5]. У міжваенны пэрыяд Цяляцічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 43 жыхароў (10 каталікоў, 33 праваслаўных; палякамі было запісаных 11 жыхароў, беларусамі 22, украінцамі 6 і 4 іншымі)[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads