Вэтэрынар
асоба, якая лекуе хваробы жывёлаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэтэрына́р, саст. канава́л — спэцыяліст з вышэйшай або сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй, які займаецца лячэньнем жывёлаў (вэтэрынарыяй) і спадарожнымі абавязкамі[1].

Месца працы
Вэтэрынарныя лекары працуюць:
- у вэтэрынарных клініках;
- на вэтэрынарных станцыях;
- у заапарках;
- на прадпрыемствах па гадоўлі сельскагаспадарчых жывёлаў;
- на пунктах кантролю прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжаньня;
- сабакагадоўчых гадавальніках, зьверафэрмах, рыбных гаспадарках.
Абавязкі
У сьпіс жывёлаў, абавязковых да вывучэньня вэтэрынарам, уваходзяць коні, буйныя і дробныя сельскагаспадарчыя жывёлы, сьвіньні, сабакі, кошкі, трусы, мышыныя, птушкі і інш. Вэтэрынары вывучаюць іх анатомію, фізыялёгію, патафізыялёгію, мікрабіялёгію. Акрамя агульных дысцыплінаў вэтэрынарны ўрач павінен ведаць прыватныя — прыватная фізыялёгія (напрыклад, сабакі), хваробы пчол і рыб, вэтэрынарна-санітарная экспэртыза жывёльнай сыравіны (скура, шкура, мяса, малако, рыба, і г. д.)
- Правядзеньне нутраскурнага тэсту на алергію ў сабакі
- Вэтэрынарны шпіталь
- Вымярэньне крывянага ціску ў коткі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads