Вялікае Язна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікае Язна — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Авуты. Знаходзіцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, за 38 км на паўднёвы ўсход ад места Мёраў. Плошча паверхні возера 1,5 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,5 м, сярэдняя складае 3,7 м. Аб’ём вады 5,5 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі 9,6 км.

Возера
Вялікае Язна
КраінаБеларусь
Плошча1,5 км²
Плошча вадазбору14,2 км²
Максымальная глыбіня6,5 м
Сярэдняя глыбіня3,7 м
Найбольшая даўжыня3,2 км
Найбольшая шырыня1 км
Даўжыня берагавой лініі9,6 км
Вышыня над узроўнем мора120,5 м
Аб’ём вады5,5 млн. м³
Каардынаты55°26′29.85″ пн. ш. 28°08′33.29″ у. д.
Вялікае Язна на мапе Беларусі
Thumb
Вялікае Язна
Вялікае Язна

На паўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Язна.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў кірунку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызьняком, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках высокія і стромкія. Берагавая лінія зьвілістая. Берагі нізкія. Дно пясковае, глыбей за 3—4 мэтры глейкае. У паўднёва-заходняй частцы выспа плошчай 0,5 га.

Возера эўтрофнае. Злучаецца пратокамі з возерам Малым Язнам і ракой Авутай.

Remove ads

Флёра і фаўна

Падводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 3 мэтры.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads