Малы Леў
сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́ Леў (па-лацінску: Leo Minor, LMi) — невялікае і цьмянае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Яно месьціцца паміж Вялікай Мядзьведзіхай на поўначы і Львом на поўдні. Малы Леў не зьяўляецца старажытным сузор’ем і быў прапанаваны Янам Гэвэліем у 1687 годзе.[1]
У сузор’і знаходзіцца 37 зорак, большых за зорную велічыню 6,5; тры зь іх яркія больш як за 4,5. 46 Малога Льва — аранжавы гігант з зорнай велічынёй 3,8 за 95 сьв. гадоў ад Зямлі. Другая найярчэйшая зорка — β Малога Льва — мае зорную велічыню 4,4; гэта таксама адзіная зорка ў Малым Льве, якая мае абазначэньне Баера. Бэта Малога Льва ёсьць падвойнай зоркай, ярчэйшы кампанэнт якой зьяўляецца аранжавым гігантам, а цямнейшы — жоўта-белай зоркай галоўнай пасьлядоўнасьці. Трэцяй паводле яскравасьці зоркай зьяўляецца 21 Малога Льва — белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці з хуткім вярчэньнем, якая мае сярэднюю зорную велічыню 4,5. Сузор’е таксама мае дзьве зоркі з плянэтнымі сыстэмамі, дзьве пары ўзаемадзейных галяктык і ўнікальны аб’ект глыбокага космасу — Аб’ект Ганьні.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads