Вялікая розьніца (Беларусь)

беларуская тэлеперадача From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая розьніца (Беларусь)
Remove ads

«Вялікая розьніца» — парадыйнае шоў тэлеканала «Беларусь-1», беларуская вэрсія праграмы «Вялікая розьніца». Вядуць праграму вядучыя расейскае і ўкраінскае «Вялікае розьніцы» — Іван Ургант і Аляксандар Цэкала.

Хуткія факты Жанр, Вытворчасьць ...
Remove ads

Сьпіс выпускаў і пародыі

1 выпуск

Выйшаў у этэр 31 сьнежня 2010 году.

Былі спарадаваныя:

  • Інфармацыйная праграма «Панарама». Пародыя на вядучую Вольгу Курышка.
  • Навагодні тост тэатру «Хрыстафор» (госьць — Яўген Крыжаноўскі).
  • Навагодні тост ад Юры Дземідовіча.
  • Тэлегульня «Адзін супраць усіх». Пародыя на Георгія і Дзьмітрыя Калдуноў (госьць — Георгі Калдун).
  • Саліст групы «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок на навагоднім дзіцячым ранішніку.
  • Навагодні тост ад Уладзімера Ўхцінскага (госьць — Уладзімер Ухцінскі).
  • Рэкляма беларускіх тавараў ад сусьветных зоркаў: Тома Круза, Алы Пугачовай, Адрыяна Чэлентана і Юліі Цімашэнка.
  • Група «Цягні-Пхай», якія зраўняліся з групаю «Любэ».
  • Група «J:МОРС» з працэсам напісаньня песьняў у бібліятэцы (госьць — саліст гэтае групы Ўладзімер Пугач).
  • Альмаматары, якія прыйшлі ў Беларусь: Лёва і Шура зь Бі-2, Барыс Маісееў, Сярога, Алёна Сьвірыдава, Анастасія Стоцкая і Юры Антонаў (госьць — Барыс Маісееў).
  • Навагодні тост ад доктара Зьмітра Сайкова з пародыяю на песьню «Let’s Get It Started» групы «The Black Eyed Peas».
  • Спявак Аляксандар Саладуха (госьць — Аляксандар Саладуха).
  • Удзельнікі «Эўрабачаньня-2010» зь Беларусі — група «3+2» з пародыяю на песьню «Buterflies».
  • Тэлеперадача «Што? Дзе? Калі?», у якое бралі ўдзел беларускія знакамітасьці. Пародыя на Аляксандра Саладуху, Ірыну Дарафееву і іншых.
  • Дуэт Аляксандра Ціхановіча і Ядзьвігі Паплаўскай зь песняю «Завіруха» (госьці — Аляксандар Ціхановіч, Ядзьвіга Паплаўская).
  • Навагодні конкурс дзіцячае самадзейнасьці. Пародыя на песьню «Take Me Out» групы «Franz Ferdinand» (госьці — Анатоль Ярмоленка, яго дачка Алеся і яго ўнук Анатоль)
  • «Ранішняя раніца» — мікс з ранішніх шоў. Пародыя на Сьвятлану Бароўскую, Люсю Лушчык, Яўгенія Булку і іншых (госьць — Сьвятлана Бароўская).
  • Ларыса Грыбалёва, Аляксандар Глеб, Анжаліка Агурбаш, Руслан Аляхно са сваімі моднымі трэндамі (госьць — Ларыса Грыбалёва, Анжаліка Агурбаш і Руслан Аляхно).
  • Група «Песьняры» ў поўным складзе (госьці — Ігар Пяня і Валер Дайнэка былі ў студыі, але не запрошаны)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads