Адрыяна Чэлентана

італьянскі сьпявак, кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыяна Чэлентана
Remove ads

Адрыя́на Чэлента́на (па-італьянску: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілян, Італія) — знакаміты італьянскі актор, эстрадны сьпявак, кампазытар і рэжысэр. Грамадзкі дзеяч і вядучы тэлебачаньня. У Італіі атрымаў мянушку «Мolleggiato» (па-італьянску: на спружынах) — за сваю манеру рухацца на сцэне.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Дзяцінства

Нарадзіўся ў Міляне на вуліцы Глюк, 14 (па-італьянску: Via Gluck, 14). Ён быў пятым дзіцём у сям’і, што пераехала з Апуліі на поўнач у пошуках працы. У Міляне Адрыяна правёў сваё дзяцінства і шмат гадоў пасьля ўспаміны пра тыя часы будуць асновай песьні, якая стала гітом «Il ragazzo della via Gluck» (па-беларуску: Хлопец з вуліцы Глюка). Яна была перакладзена на шмат моваў і ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. З дванаццаці гадоў Адрыяна вучыўся ў школе і адначасова працаваў вучнем у зэгармістра. У той самы час ён пачынае цікавіцца музыкаю, асабліва рок-н-ролам, які ён пачуў упершыню ў 1955 годзе, пад час паказу «Школьных джунгляў», дзе была песьня «Rock Around the Clock» Біла Хэйлі. На гэты ўзор Чэлентана стварае свой рок-гурт «Rock Boys».

Музычная кар’ера

Фэстываль Сан-Рэма і Clan Celentano

Хутка «Rock Boys» прымае ўдзел у «Першым італьянскім фэстывалі рок-н-ролу», які адбыўся 18 траўня 1957 году ў Лядовым палацы Міляну. У конкурсе ўдзельнічалі шмат італьянскіх рок-гуртоў, кожны зь якіх павінен быў прадставіць журы тры ці чатыры песьні (кароткія, да 2 хвілінаў гучаньня). Гурт «Rock Boys» выступіў зь песьняю «Ciao ti dirò» (аўтары Джорджа Габер і Люіджы Тэнка), якая атрымала шалёны посьпех у гледачоў.

У 1958 годзе Чэлентана перамог на фэстывалі лёгкай музыкі ў горадзе Анкона, дзе выканаў кампазыцыю «Il tuo bacio è come un rock».

Azzurro

У 1968 годзе «Clan» выпусьціў альбом Azzurro/Una carezza in un pugno. Песьня «Azzurro» з альбому, музыку да якога напісаў Паола Контэ, зрабілася адной з самых вядомых ў рэпэртуары Адрыяна. Заўзятары футбольнай зборнай Італіі, якіх завуць «gli azzurri» (па-італьянску: сінія) абралі «Azzurro» ў якасьці неафіцыйнага гімну для чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году. Паола Контэ таксама напісаў музыку да песьні «La coppia più bella del mondo» (па-італьянску: Самая прыгожая пара ў сьвеце), якая была выдадзеная яшчэ ў 1967 годзе ў выглядзе сынглу і засьпяваная дуэтам з Клаўдыяй Мары.

1970-я, Soli

У 70-я гады папулярнымі сталі сынглы Un albero di trenta piani, Prisencolinensinainciusol, Bellissima, Ti avro, Soli, Il tempo se ne va. Кампазыцыя Prisencolinensinainciusol — песьня якая складаецца зь незразумелых прыдуманых словаў, якія нічога не значаць[4], што сымбалізуе разьдзеленасьць людзей, немагчымасьць зразумець адзін аднаго, і выконваецца рэчытатывам, што магчыма расцэньваць як адзін зь першых рэп-выпрабаваньняў[4] — доўгі час заставалася ў гары эўрапейскіх гіт-парадаў і патрапіла ў амэрыканскія поп-чарты. Напрыканцы 2009 кампазыцыя стала інтэрнэт-мемам[5]. У 1979 выйшаў альбом Soli (па-італьянску: На самоце) — адзін з найбольш знакамітых альбомаў Чэлентана, створаны ў супрацы з Тота Кутуньё. Альбом пратрымаўся на верхавіне італьянскага гіт-параду 58 тыдняў[4]. Тады ж, у 1979 годзе прайшоў канцэртны тур Чэлентана, які сабраў паўнюткія стадыёны па ўсёй краіне, пасьля чаго выў выдадзены канцэртны альбом Me Live![4].

2000-я

У 2008 годзе выдаў альбом L’animale, дзе адна зь песень «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і плянэту. На гэтую песьню быў зьняты 10-хвілінны кліп[6].

Асабістае жыцьцё

У 1964 годзе ажаніўся з акторкаю Клаўдыяй Мары. У 1965 годзе нарадзілася дачка Разалінда Чэлентана, якая таксама здымаецца ў кіно.

Remove ads

Дыскаграфія

  • Adriano Celentano con Giulio Libano e la sua orchestra (1960)
  • Furore (1960)
  • Peppermint twist (1962)
  • A New Orleans (1963)
  • Non mi dir (1965)
  • La festa (1966)
  • Il ragazzo della via Gluck (1966)
  • Azzurro/Una carezza in un pugno (1968)
  • Adriano Rock (1968)
  • Le robe che ha detto Adriano (1969)
  • Il forestiero (1970)
  • Er più - Storia d'amore e di coltello (1971)
  • I mali del secolo (1972)
  • Nostal Rock (1973)
  • Yuppi du (1975)
  • Svalutation (1976)
  • Disco dance (1977)
  • Tecadisk (1977)
  • Ti avrò (1978)
  • Geppo il folle (1978)
  • Soli (1979)
  • Un po` artista un po` no (1980)
  • Deus (1981)
  • Uh...Uh... (1982)
  • Atmosfera (1983)
  • I miei americani (1984)
  • Joan Lui (1985)
  • I miei americani 2 (1986)
  • La pubblica ottusità (1987)
  • Il re degli ignoranti (1991)
  • Quel punto (1994)
  • Arrivano gli uomini (1996)
  • Mina Celentano (1998)
  • Io non so parlar d’amore (1999)
  • Esco di rado e parlo ancora meno (2000)
  • Per sempre (2002)
  • C’è sempre un motivo (2004)
  • L'indiano (самотнік, 2005)
  • Dormi amore, la situazione non è buona (2007)
  • Fantastica /La mia storia... (2007)
  • L’animale (2008)
Remove ads

Фільмаграфія

  • La dolce vita (1960)
  • Il monaco di Monza (1963)
  • Super rapina a Milano (1965)
  • Serafino (1968)
  • Er Più - storia d'amore e di coltello (1971)
  • Bianco rosso e... (1972)
  • L'emigrante (1973)
  • Rugantino (1973)
  • The Five Days aka Le Cinque Giornate (1973)
  • Yuppi du (1974)
  • Di che segno sei? (1975)
  • Culastrisce nobile veneziano (1976)
  • Bluff - storia di truffe e di imbroglioni (1976)
  • Ecco noi per esempio (1977)
  • L'altra metà del cielo (1977)
  • Geppo il folle (1978)
  • Zio Adolfo in arte Führer (1978)
  • Mani di velluto (1979)
  • La locandiera (1980)
  • Qua la mano (1980)
  • Sabato, domenica e venerdì (1980)
  • Утаймаваньне свавольнага (1980)
  • Innamorato pazzo (1981)
  • Asso (1981)
  • Bingo Bongo (1982)
  • Grand Hotel Excelsior (1982)
  • Segni particolari: bellissimo (1983)
  • Sing Sing (1983)
  • Lui è peggio di me (1984)
  • Joan Lui (1985)
  • Il burbero (1986)
  • Jackpot (1991)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads