Вялікі Перакоп

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кі Перако́п (у высокай плыні — Малі́наўка) — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, у басэйне ракі Вяльлі. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 241 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўднёвы ад вёскі Мацясы Мядзельскага раёну, упадае з паўднёвага ўсходу ў возера Сьвір.

Даліна добра распрацаваная, у высокай плыні вузкая, у нізкай шырынёй 0,3—1 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча зьвілістае (шырыня да 4 м), на працягу 20,4 км каналізаванае: выток — 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мельнікі (9,5 км) і 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Абрамы — 2,2 км на ўсход ад вёскі Хмылкі (10,9 км). Берагі абрывістыя[1].

Remove ads

Гаспадарчая дзейнасьць

У нізоўі рыбапрамысловая дзялянка, каля вёскі Шэметава сажалка (плошча 0,42 км²). У вярхоўі і сярэдняй плыні на абалоне прымае сьцёк мэліярацыйных каналаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads