Сьвір (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвір (возера)
Remove ads

Сьвір — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Страчы. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 27 км на паўднёвы захад ад Мядзелу. Належыць да групы Сьвірскіх азёр. Плошча паверхні возера 22,28 км². Даўжыня 14,1 км, найбольшая шырыня 2,27 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 8,7 м, сярэдняя складае 4,7 м. Аб’ём вады 104,3 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 31,2 км.

Возера
Сьвір
лац. Śvir
Thumb
Панарама Сьвір
Возера Сьвір
КраінаБеларусь
Плошча22,28 км²
Плошча вадазбору364 км²
Максымальная глыбіня8,7 м
Найбольшая даўжыня14,1 км
Найбольшая шырыня2,27 км
Даўжыня берагавой лініі31,2 км
Вышыня над узроўнем мора149,8
Аб’ём вады104,3 млн м³
Каардынаты54°48′24.19″ пн. ш. 26°28′28.73″ у. д.
Сьвір на мапе Беларусі
Thumb
Сьвір
Сьвір
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На берагох возера стаяць мястэчка Сьвір і гістарычнае мястэчка Засьвір.

Remove ads

Назвы

Назва возера Сьвіру, гэтак жа як і ракі Сьвіру ў Расеі, тлумачыцца на аснове фінскіх моваў як «глыбокае» (па-фінску syveri — «паглыбленьне», «глыбокае месца ў вадзе», «глыбіня», па-фінску syvä — «глыбокі»).

Апісаньне

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Заходнія схілы вышынёй 12—15 м, на асобных дзялянках вышыня сягае 25 м, разараныя альбо знаходзяцца пад хмызьняком. Схілы на ўсходзе маюць вышыню 3—5 м і парасьлі лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі слабавыразных затокаў і мысаў. Берагі высокія, але месцамі зьліваюцца з схіламі. На ўсходзе берагі нізкія, забалочаныя. На ўсходзе і поўначы абалона выразная, яе шырыня складае да 200 м, знаходзіцца пад зрэджаным хмызьняком, забалочаная і зрэзаная сеткай мэліярацыйных каналаў. Дно да глыбіні 4 м пясковае, на большых глыбінях высьцілаецца сапрапэлем. У цэнтры і на поўдні мае пясковыя мелі, глыбіня на якіх складае 2 і 3,4 м.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць рэкі Смолка, Вялікі Перакоп, некалькі ручаёў. На поўначы выцякае рака Сьвірыца. Моцна зарастае ўздоўж берагоў.

Выкарыстоўваецца як месца адпачынку, непадалёк працуе санаторыя «Сьвір».

Remove ads

Флёра і фаўна

Шырыня палосы трысьнягу ў вытоку Сьвірыцы і месцы ўтоку Смолкі сягае 200 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, сом, лінь, плотка, краснапёрка ды іншыя віды рыбаў[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads