Віка Трэнас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ка Трэ́нас (сапр.: Вікторыя Ляйкоўская; нарадзілася 7 сьнежня 1984 году, Менск) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-мэнэджар[1][2]. Піша на беларускай і расейскай мовах.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2007), вывучала філязофію і літаратуру ў Беларускім калегіюме (2002—2005). Працавала рэдактарам аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Была літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня «Новая Эўропа», супрацоўнічала з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты».
Зь вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў пэрыёдыцы з 2000 году («Наша Ніва»). Аўтар лірыкі да песьні «Pustoje Śviatło» гурту «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на расейскую, нямецкую, баўгарскую, польскую, літоўскую, швэдзкую й францускую мовы.
Remove ads
Бібліяграфія
- «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (Менск: Логвінаў, 2005) — зборнік вершаў.
- «Экзыстэнцыйны пэйзаж» (Менск: Галіяфы, 2008) — зборнік вершаў.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads