Віктар Івашкевіч

беларускі палітык, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Івашкевіч
Remove ads

Ві́ктар Івашке́віч (21 верасьня 1959, Менск, БССР — 3 кастрычніка 2013) — беларускі палітычны дзяяч, журналіст.

Хуткія факты Намесьнік старшыні партыі БНФ, Генэральны сакратар партыі БНФ ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1]. Напачатку 1980-х гадоў быў актыўным удзельнікам нефармальных аб’яднаньняў «Майстроўня», «Талака». Быў сярод арганізатараў маршу-пратэсту па Дзьвіне супраць будаўніцтва Дзьвінскай ГЭС (1987), экалягічнага маршу па Прыпяці — адной зь першых чарнобыльскіх акцыяў пратэсту (1988), забастоўкі кіроўцаў гарадзкіх аўтобусаў у Менску (1989). З 1988 году — у Беларускім Народным Фронце. Адзін зь ініцыятараў стварэньня страйкамаў у 1991 г[1]. Да 1996 Віктар Івашкевіч быў сакратаром управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцыяў і фінансавае забесьпячэньне БНФ. Уваходзіў у групу лідэраў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазьняка на зьезьдзе партыі ў 1999 годзе.

Галоўны рэдактар газэты «Рабочы» (1997—2002 гг.). З 1999 — віцэ-прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», па абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта[2]. Намесьнік старшыні партыі БНФ у 2007—2009 гадах. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Віктар Івашкевіч зьяўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты ад «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава. Да лютага 2011 зьяўляўся кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Але ў лютым абвясьціў пра сыход з партыі з-за нязгоды з пазыцыяй былога кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва[2].

Пахаваны на Паўночных могілках Менску.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads