Віктар Франськевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Іванавіч Франськевіч[1] — намесьнік дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Ён займае пасаду з 21 кастрычніка 2013 году.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыццяпіс

Вучоба і работа да 1993

Віктар Франськевіч нарадзіўся ў 1967 годзе у вёсцы Сіліцкае Крупскага раёну Менскай вобласьці, БССР. Вучыўся ў сярэдняе школе. Пасьля заканчэньня школы паступіў у вучэльню. У 1988 годзе скончыў Вольскую вышэйшую вайсковую вучэльню тылу, дзе далі дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст». Пачаў працаваць у 1989 годзе на Барысаўскім заводзе буйнапанэльнага домабудаваньня.

Фінансавае сьледзтва

У ліпені 1993 Віктар Франськевіч пачаў службу ў органах фінансавых расьсьледаваньняў. Да жніўня 2002 году займаў розныя пасады ў Барысаўскім міжраённым аддзеле падатковых расьсьледаваньняў Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі па Менскае вобласьці і Барысаўскім міжраённым аддзеле ўправы Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Менскае вобласьці і м. Менску.

Са жніўня 2002 году па чэрвень 2011 году узначальваў Барысаўскі міжраённы аддзел управы Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Менскае вобласьці і м. Менску.

З чэрвеня 2011 году па кастрычнік 2013 году займаў пасады намесьніка начальніка ўпраўленьня і начальніка апэратыўнага ўправы Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

21 кастрычніка 2013 году прызначаны намесьнікам дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У 2015 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне».

Remove ads

Вучоба

У 1988 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе далі дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст».

У 2015 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне».

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Міжнародныя санкцыі

9 жніўня 2023 году Франськевіч быў ўнесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[2][3].

Званьне

Палкоўнік фінансавае міліцыі.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads