Віктар Ціханаў

украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Ціханаў
Remove ads

Ві́ктар Мікала́евіч Ці́ханаў (па-ўкраінску: Віктор Миколайович Тихонов; нарадзіўся 5 сакавіка 1949 году, в. Шчотавае, Антрацытаўскі раён Варашылаўградзкай вобласьці, Украінская ССР) — украінскі палітык, віцэ-прэм’ер-міністар ва ўрадзе Мікалая Азарава з 11 сакавіка 2010 да 1 чэрвеня 2011, першы міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны (9 сьнежня 2010 — 1 чэрвеня 2011). Кандыдат юрыдычных навук. Дзяржаўны службовец 1-га рангу.

Хуткія факты Амбасадар Украіны ў Беларусі, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 5 сакавіка 1949 году ў вёсцы Шчотавае Антрацытаўскага раёну Варашылаўградзкай вобласьці.

Скончыў эканамічны факультэт Варашылаўградзкага машынабудаўнічага інстытуту (1973—1978) па спэцыяльнасьці «бухулік у прамысловасьці»; Луганскі інстытут унутраных справаў (1996—1998), юрыст. Кандыдат юрыдычных навук.

  • 05.1965 — 11.1969 — сьлесар, ВА «Варашылаўградцеплавоз».
  • 11.1969 — 11.1971 служба ў войску, в/ч 77895 Адэскай ВА.
  • 11. — 12.1971 — сьлесар,
  • 12.1971 — 02.1975 — старшы інжынэр-тэхнолаг,
  • 02.1975 — 08.1976 — старшы інжынэраёнарміроўшчык,
  • 08.1976 — 04.1978 — начальнік плянава-эканамічнага бюро,
  • 04.1978 — 06.1979 — начальнік бюро працы і заработнай платы,
  • 06.1979 — 08.1980 — намесьнік начальніка аддзела працы і заработнай платы,
  • 08.1980 — 10.1986 — начальнік упраўленьня працы і заработнай платы,
  • 10.1986 — 10.1988 — старшыня прафкаму,
  • 10.1988 — 11.1990 — сакратар парткаму ВА «Варашылаўградцеплавоз».
  • 03.1990 — 04.1994 — народны дэпутат Украіны I скліканьня.
  • 11.1990 — 11.1991 — 1-ы сакратар Луганскага МК КПУ.
  • 11.1991 — 04.1992 — 1-ы намесьнік генэральнага дырэктара Луганскай дзяржаўнай таварна-сыравіннай кампаніі «Луганскгалоўзбыт».
  • 04.1992 — 09.1994 — дырэктар па эканоміцы Луганскай швейнай фабрыкі «Стыль».
  • 09.1994 — 11.1995 — генэральны дырэктар Луганскай швейнай фабрыкі «Стыль».
  • 11.1995 — 04.1998 — 1-ы намесьнік старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі.
  • 24.04.1998 — 04.2006 — старшыня Луганскай аблрады.
  • 05.2006 — 03.2010 — народны дэпутат Украіны V—VI скліканьняў ад Партыі рэгіёнаў.
  • 11.03.2010 — 01.06.2011 — віцэ-прэм’ер-міністар Украіны па пытаньнях рэгіянальнай палітыкі[2].
  • 09.12.2010 — 01.06.2011 — міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны
  • 22.08.2011 — 26.11.2012 Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
  • З 12.12.2012 — дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў[3].

Сябра КПРС (1968—1991).

Remove ads

Навуковыя працы

Аўтар (або суаўтар) каля 20 навуковых працаў, сярод якіх кнігі:

  • «Методологические аспекты достижения социально-экономической самодостаточности региона» (2002, суаўтар)
  • «Президент України та державна, регіональна і муніципальна політика: Збірник матеріалів і документів» (2003, суаўтар)
  • «Идеи П. Д. Юркевича о государстве и праве в контексте современности» (2003).

Узнагароды

Акадэмік Інжынэрнай акадэміі Ўкраіны (1999), Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1997), Украінскай муніцыпальнай акадэміі (1999).

  • Мэдаль «За працоўныя адзнакі» (1986)
  • Ордэны «За заслугі» ІІІ (08.1997), II (10.1999), I ст. (08.2002)
  • Ордэн Дружбы (12.1999, Расейская Фэдэрація)
  • Ганаровая грамата ВР Украіны (2001)
  • Ганаровая грамата КМ Украіны (01.2004)
  • Дзяржаўны службовец 1-га рангу (02.1999)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads