Луганская вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Луганская вобласьць
Remove ads

Луга́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Луганська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва на 2005 год — 2540,1 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Луганск.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на ўсходзе Ўкраіны па абодва бакі плыні ракі Северскі Данец.

На поўначы, ўсходзе, і поўдні мяжуе зь Белгародзкай, Варонескай і Растоўскай абласьцямі Расеі, на захадзе — з Харкаўскай і Данецкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 270 км, з захаду на ўсход — 170 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7 °C, ліпеня +21 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—500 мм.

Рэльеф

Паверхня вобласьці ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая ўзвышаецца ад даліны Северскага Данцу на поўнач і на поўдзень, дзе разьмешчаны Данецкі камлюк. У даліне рэчак Міюса й Нагольнай вышыня камлюку зьніжаецца, а ўсходнія схілы пераходзяць у Прыазоўскую раўніну. У левабярэжнай частцы вобласьці распасьціраецца Старабельская раўніна. На крайняй поўначы ў межы вобласьці заходзяць бэлькі Сярэднярускага ўзвышша.

Глебы галоўным чынам чарназёмныя. Пашыраныя таксама дзярновыя глебы.

Карысныя выкапні

Луганская вобласьць зьяўляецца адным з найбольш разьвітых у прамысловым пляне рэгіёнаў Украіны з шырокиі комплексам разнастайных відаў мінэральнай сыравіны. На тэррыторыі вобласьці маюцца радовішчы вуглю, газу, будаўнічай сыравіны, фасфатаў і нават золата. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральнай вады.

Водныя аб'екты

У вобласьці — 123 ракі, 6 зь якіх маюць даўжыню звыш 100 км. Галоўная рака — Северскі Данец. Таксама ёсьць 60 азёраў (найвялікшыя зь іх Бабровае ды Воўчае) і 60 вадасховішчаў.

Remove ads

Гісторыя

Засяленьне тэрыторыі вобласьці пачалося каля 100 тыс. рокаў таму.

У Сярэднявечча велічэзная, практычна незаселеная тэрыторыя атрымала гістарычную назву Дзікае поле і аддзяляла Рускую дзяржаву ад Крымскага ханства.

З XVI ст. у паўднёвых стэпах утвараюцца вартаўнічыя службы, умацаваныя лініі Расейскай імпэрыі.

З мэтай аб’яднаньня ў адно цэлае вугольных раёнаў басэйну ў лютым 1919 р. была ўтвораная Данецкая губэрня з цэнтрам у месьце Луганску. 3 чэрвеня 1938 р. яна была падзеленая на Сталінскую й Варашылаўградзкую. У 1958 року вобласьць была перайменаваная ў Луганскую.

З 2022 году вобласьць амаль цалкам акупаваная Расеяй.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 37 местаў, зь якіх 14 — абласнога значэньня, 109 мястэчак, 109 пасёлкаў, 638 вёсак.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads