Віларог

від сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia

Віларог
Remove ads

Віларог (Antilocapra americana) — від сямейства віларогавых клясы сысуноў. Распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыкі ад паўднёвых прэрый Канады, на поўдзень да заходняй часткі ЗША і да паўночнай Мэксікі. Насяляюць лугі, палыновыя раўніны, пустэльні і перадгор’і; ад узроўню мора да 3350 м[1][2][3].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Гэта невялікія капытныя жывёлы з бочкападобнымі целамі. Даўжыня цела прыблізна 1,4 м, хвост даўжынёй да 105 мм, а вушы да 143 мм. Вага складае ад 35 да 70 кг, у залежнасьці ад плоці і ўзросту. Іх валасы шчыльныя і вельмі грубыя, напоўненыя паветрам, што забяспечвае вельмі добрую ізаляцыю. Покрыўныя валасы полыя і падкладваюцца больш дробным, кароткім падшэрсткам. Сьпінная шэрсьць мае румяна-карычневы колер; жывот, задняя частка тулава і плямы на шыі крэмавыя. У самцоў на шыі кароткія чорныя грывы. Рогі прамыя, з заднім кручком і кароткім пярэднім зубцом; іх максымальная вышыня 25 см. Рогі ў самак звычайна невялікія альбо адсутнічаюць. Зубная формула: 0/3, 0/1, 3/3, 3/3[1][3].

Віларогі — самыя хуткія з вядомых сысуноў Новага Сьвету, якія рухаюцца з хуткасьцю 98 км/г пры спрынце. Яны траваедныя, ядуць сьцеблы, лісьце, травы і хмызьнякі. Спажываньне вады змяняецца ў залежнасьці ад воднасьці расьліннасьці, даступнай на мясцовым узроўні. Пры наяўнасьці далікатнага лісьця з утрыманьнем вільгаці 75% і больш, відаць, віларогам не трэба піць асобна ваду. У засушлівыя сэзоны яны звычайна сустракаюцца ў межах 5–6 км ад вады і могуць выпіваць да 3 літраў у дзень. На дзіцянятаў і слабейшых асобін палююць каёты, бобкаты, пумы, беркуты і іншыя[1][3].

Віларогі палігамныя. Сезон размнажэньня на поўначы прыпадае на верасень — пачатак кастрычніка, а на поўдні працягваецца з канца ліпеня па кастрычнік. Цяжарнасьць доўжыцца 252 дні. Нараджаецца 1 ці 2 дзіцяняты. Праз тры тыдні яны пачынаюць есьці некаторыя расьліны. Рогі пачынаюць расьці ва ўзросьце шасьці месяцаў. Максымальная працягласьць жыцьця складае 16 гадоў у дзікай прыродзе, хоць яны рэдка жывуць даўжэй 9 гадоў[1][3].

Remove ads

Сыстэматыка

род віларог (Antilocapra)

  • від віларог (Antilocapra americana)
  • від †A. pacifica

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads