Вілем Завада

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вілем Завада
Remove ads

Вілем Завада (22 траўня 1905, вёска Грабава, паблізу Остравы30 лістапада 1982, Прага) — чэскі паэт, перакладчык.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 30-я гг. быў рэдактарам літаратурных часопісаў «České slovo», «A-​​Zet» і інш. Першыя зборнікі вершаў «Паніхіда» (1927) і «Сірэна» (1932) працятыя сьвядомасьцю няшчасьця. Жыцьцё Остравы адлюстравана ў зборніку «Дарога пешшу» (1937). У зборніках «Прыгонная вежа» (1940), «Уваскрашэньне зь мёртвых» (1945) пратэст супраць нацысцкай акупацыі і радасьць вызваленьня. Зборнікі «Горад сьвятла» (1950), «Палявыя кветкі» (1955), «Адно жыцьцё» (1962) раскрываюць духоўнае абнаўленьне чалавека. Лірычнаму герою зборніка «На парозе» (1970) ўласьціва адчуваньне паўнаты быцьця насуперак старасьці.

На беларускую мову яго вершы перакладалі Хведар Жычка[9], Язэп Семяжон[10].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads