Вільгэльм Кінцль

аўстрыйскі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгэльм Кінцль
Remove ads

Вільгэльм Кінцль (па-нямецку: Wilhelm Kienzl; 17 студзеня 1857 — 3 кастрычніка 1941) — аўстрыйскі кампазытар.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Кінцль нарадзіўся ў маленькім аўстрыйскім горадзе Вайцэнкірхэн. Ягоная сям’я пераехала ў сталіцу Штырыі ў горад Грац у 1860 годзе, дзе Вільгэльм вывучаўся гульні на скрыпцы пад кіраўніцтвам Ігнаца Ўлям, фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ёгана Бува, а таксама навучаўся кампазытарству ў вучня Фрыдэрыка Шапэна Люі Станіслава Март’е дэ Фантэна. З 1874 году Вільгэльм навучаўся кампазыцыі ў Вільгэльма Маера. Кінцль навучаўся музычнай эстэтыцы ў Эдуарда Гансьліка і гісторыі музыцы ў Фрыдрыха фон Гаўсэгера. Пасьля Кінцль паступіў у музычную кансэрваторыю Праскага ўнівэрсытэта. Потым ён навучаўся ў Ляйпцыскай кансэрваторыі ў 1877 годзе, а потым у Ваймары, дзе ягоным настаўнікам быў Фэрэнц Ліст. Далей Кінцль скончыў дактарантуру ў Венскім унівэрсытэце.

У 1879 годзе Кінцль выправіўся ў тур па Эўропе як піяніст і дырыгент. Ён стаў дырэктарам Нямецкае опэры ў Амстэрдаме ў 1883 годзе, але неўзабаве вярнуўся ў Грац, дзе ў 1886 годзе ўзяў на сябе кіраўніцтва кансэрваторыяй. Перад сэзонам 1890—1891 гадоў Вільгэльм быў запрошаны Бэрнгардам Пальіні ў якасьці капэльмайстра ў Гамбурскі гарадзкі тэатар, але ўжо ў сярэдзіне студзеня быў звольнены праз дрэнныя водгукі. Пазьней працаваў дырыгентам у Мюнхэне.

У 1894 годзе Кінцль напісаў сваю трэцюю і найбольш знакамітую опэру «Der Evangelimann». У 1897 годзе пэўны посьпех атрымала ягоная опэра «Дон Кіхот». У 1917 годзе Кінцль пераехаў у Вену, дзе ў 1919 годзе памерла ягоная першая жонка, і а ў 1921 годзе ён ажаніўся з адной зь лібрэтысткай ягоных опэраў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads