Фэрэнц Ліст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэрэнц (Франц) Ліст (па-вугорску: Liszt Ferenc, па-нямецку: Franz Liszt; 22 кастрычніка 1811, Дабар’ян (Райдзінг), Аўстрыйская імпэрыя — 31 ліпеня 1886, Байройт, Нямеччына) кампазытар, піяніст, пэдагог, дырыгент, публіцыст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік вугорскай кампазытарскай школы.
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Эўропе дзякуючы свайму фэнамэнальнаму піянізму і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам жанру сымфанічнай паэмы.
Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнаньне як прафэсіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бэтховэна і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыцьцё кансэрваторыі ў Будапэшту.
Вялікая колкасьць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпэртуар, у прыватнасьці Вугорскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянных канцэрта. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэнаў з опэраў, сымфоніяў, капрысаў Паганіні і песень Франца Шубэрта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасьці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпэртуару арганістаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads