Віталь Воранаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Воранаў
Remove ads

Віталь Воранаў (нарадзіўся 18 сакавіка 1983, Менск) — беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач»[2].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

1991—1995 — вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім. Закончыў пяць клясаў глыбоцкай музычнай школы па спэцыяльнасьці фартэпіяна й тры клясы па спэцыяльнасьці саксафон[3]. Папулярызуе беларускую дуду[4].

У 1996 эміграваў у Польшчу. Там у 1999—2003 атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплём у Першым прыватным ліцэі ў Познані. Абсальвэнт унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўнівэрсытэту Масарыка ў Брне. Больш за тры гады працаваў арганістам, а таксама год у якасьці вядучага аўтарскай праграмы на FM-радыё «Afera»[3].

Remove ads

Творчасьць

Перакладчык «У чаканьні Гадо» аўтарства Сэм’юэла Бэкета й «Віня-Пыха» аўтарства Алана Мілна на беларускую мову. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя сшыткі» (Гнезна, Польшча). Піша і публікуе пераважна прозу, але таксама вершы і п’есы.

Для польскага гурта «Triquetra» пераклаў лірыку да альбому «Скандал», што дазволіла музыкам перамагчы на «Басовішчы-2003»[3]. З брыт-поп гуртам Hair Peace Salon удзельнічаў у музычных праектах грамадзкай кампаніі «Будзьма Беларусамі!» «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з «Tuzin.fm») з беларускамоўнай лірыкай да кампазыцыі «Студзень» (па-ангельску: Ice Age),[5][6][7][8] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Эўрапейскім радыё для Беларусі) зь літаратурным перакладам словаў песьні «Цянькі» (па-ангельску: Gipsy),[9] таксама працаваў разам з «Atlantica», «Tanin Jazz» ды іншымі[10][11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads