Віталь Шапятоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Шапятоўскі
Remove ads

Віталь Шапятоўскі (нарадзіўся 27 верасьня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай СДЮШАР-5. Пачынаў кар’еру ў сталічным «Трактары», пазьней выступаў у іншых клюбах ніжэйшых лігаў. У 2003 годзе далучыўся да менскага «Тарпэда-СКА», у складзе якога дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Пазьней выступаў у элітным дывізіёне за «Зорку-БДУ» і «Дарыду», дзе быў гульцом асноўнага складу. У 2008 годзе перайшоў у крывароскі «Крыўбас», аднак ня здолеў замацавацца ва Ўкраіне і на наступны год вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за «Нёман» і «Смаргонь». У 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» дапамагчы ў Другой лізе, пасьля чаго выправіўся ў Польшчу, дзе гуляў за эльблёнскую «Алімпію». Неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, разам зь менскім «Партызанам» выйшаў у Найвышэйшую лігу, але клюб быў расфармаваны.

У 2012—2013 гадах гуляў у Першай лізе за СКВІЧ і «Смаргонь». У пачатку 2014 году далучыўся да навастворанага клюбу «Крумкачы», дзе стаў адным зь лідэраў і ўжо ўлетку перайшоў у першалігавую «Іслач». У 2015 годзе разам зь «Іслаччу» перамог у Першай лізе, але пасьля гэтага пакінуў клюб і сэзон 2016 году пачынаў у сталічным «Тарпэда», аднак пазьней далучыўся да «Прамня». У 2017 годзе ў якасьці асноўнага гульца прывёў сталічны клюб да перамогі ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 году падоўжыў кантракт з «Промнем»[3]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе, пазьней страціў месца ў аснове. Зь ліпеня 2018 году перастаў зьяўляцца на полі і перакваліфікаваўся ў трэнэра, фактычна завяршыўшы кар’еру[4].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads