Вышаград (Вугоршчына)
горад у Вугоршчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышаград, таксама Вішэград (па-вугорску: Visegrád) — горад у цэнтральнай частцы Вугоршчыны, у мэд’е Пэшце. Насельніцтва — 1 783 чалавекі[1] (2014 год).
Remove ads
Этымалёгія
Назва Вышэград мае славянскае паходжаньне, азначае высокі град, або «верхні замак». У сучасным славацкім і чэскім правапісе Vyšehrad.
З такой жа назвай існуюць: горад Вішаград у Босьніі і Герцагавіне; горад ва Ўкраіне побач з Кіевам з назвай Вышгарад; мястэчка ў Польшчы з назвай Вышогруд і замак Вышаград у Празе.
Замак Вышаград называецца па-вугорску Fellegvár, што літаральна азначае «хмарныя вежы»[2]. Па-нямецку горад называецца Plintenburg.
Remove ads
Гісторыя



Вышаград упершыню згадваецца ў 1009 годзе як камітацкі горад, у якім знаходзіўся архібіскуп. Пасьля спусташальнага мангольскага ўварваньня ў Эўропу ў 1242 годзе горад быў адноўлены ў трохі іншым месцы на поўдні. У XIII стагодзьдзі ў Вышаградзе была пабудавана Вышаградзкая фартэцыя. Кароль Карл I Робэрт зрабіў Вышаград сваёй каралеўскай рэзыдэнцыяй, з 1325 году ён стаў сталіцай Вугоршчыны.
У 1335 годзе Карл правёў у Вышаградзе двухмесячны сход з чэскім каралём Янам Люксэмбургам і польскім каралём Казімерам III. Гэта падзея мела вырашальнае значэньне ва ўсталяваньні міру паміж трыма каралеўствамі і стварэньні зьвязу паміж Польшчай і Вугоршчынай супраць Габсбургаў у Аўстрыі. Другі сход адбыўся ў 1338 годзе.
Жыгімонт, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі і кароль Вугоршчыны і Харватыі, перанёс каралеўскую рэзыдэнцыю ў Буду паміж 1405 і 1408 гадамі. Вугорскі кароль Мацей Корвін, выкарыстоўваў Вышаград як загарадную рэзыдэнцыю.
Вышаград страціў значэньне пасьля падзелу Вугорскага каралеўства, якое адбылося пасьля бітвы пры Мохачы ў 1526 годзе.
У XVIII стагодзьдзі Вышаградзкая фартэцыя і палац былі разбураны войскамі Габсбургаў падчас вайны за Вугоршчыну. Да нашага часу цалкам захавалася толькі адна вежа фартэцыі — Вежа Саламона. Паводле легенды, менавіта ў гэтай вежы ў свой час сядзеў Улад Цэпеш.
У 1991 годзе вядучыя палітычныя дзеячы Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і Польшчы сустрэліся тут, каб сфармаваць пэрыядычныя форумы, Вышаградзкую групу з наўмысным намёкам на сустрэчы, што праходзілі тут шмат стагодзьдзяў таму.
У 2000 годзе Вышаграду былі вернуты гарадзкія прывілеі.
Remove ads
Славутасьці


- Верхні замак
- Ніжні замак з вежай Саламона
- Руіны каралеўскага палацу
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads