Гадзіньнік (сузор’е)
сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гадзі́ньнік (па-лацінску: Horologium, Hor) — невялікае цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба.
Remove ads
Адметнасьці

Зоркі
Сузор’ Гадзіньнік ня мае яскравых зорак. Найярчэйшай зоркай зьяўляецца α Гадзіньніка — аранжавы гігант зорнай велічыні 3,9, што знаходзіцца за 117 сьв. гадоў ад Зямлі. β Гадзіньніка — белы гігант зорнай велічыні 5,0 за 314 сьв. гадоў ад Зямлі.
Хоць Гадзіньнік ня мае яскравых адметных зорак, у ім ёсьць некалькі зьменных зорак. R Гадзіньніка — чырвоны гігант з клясы мірыд, які мае вельмі шырокі дыяпазон зорных велічынь: ад мінімальнай велічыні 14,3 да максымальнай 4,7; пэрыяд гэтай зьменнай зоркі складае каля 13 месяцаў.[1]
Аб’екты глыбокага космасу
Сузор’ю Гадзіньнік бракуе ня толькі адметных зорак, але і аб’ектаў глыбокага космасу. Тут маецца колькі шаравых скупнасьцяў, як то NGC 1261, якая мае зорную велічыню 8 і знаходзіцца за 44 000 сьв. гадоў ад Зямлі.[1] У сузор’і знаходзіцца шаравая скупнасьць Arp-Madore 1, якая зьяўляецца найаддаленейшай вядомай шаравой скупнасьцю у Млечным Шляху — яна знаходзіцца за 398 000 сьв. гадоў ад Зямлі.
Remove ads
Гісторыя
Сузор’е Гадзіньнік было створана ў XVIII стагодзьдзі Нікаля Люі дэ Лякайлем,[1] які даў яму першую назву Horologium Oscillitorium (па-беларуску: Гадзіньнік з Хістальнікам[2]), каб адзначыць вынаходніка мэханічнага гадзіньніка, Крыстыяна Гюйгэнса. Пазьней назва была скарочаная, каб пазьбегнуць залішняй грувасткасьці.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads