Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт
Remove ads

Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Заснаваны ў 1386 годзе.

Хуткія факты Дэвіз, Заснаваны ...
Remove ads

Заснаваньне

Thumb
Актавая заля ўнівэрсытэту

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Ўрбана VI у 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэту стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папу Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальцу, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэба ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжу і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэту стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.

На момант заснаваньня ён стаў чацьвертым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэту, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэту.

Remove ads

Факультэты

  • факультэт тэалёгіі (кірунак: тэалёгія эвангелізму),
  • факультэт юрыспрудэнцыі,
  • факультэт філязофіі,
  • факультэт нэўрабіялёгіі,
  • факультэт эканамічных і грамадзкіх навук,
  • факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
  • факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
  • факультэт фізыкі і астраноміі,
  • факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
  • факультэт біялягічных навук
  • факультэт мэдыцыны ў Гайдэльбэргу, а таксама
    • унівэрсытэцкая клініка
  • факультэт мэдыцыны ў Мангайме, а таксама
    • унівэрсытэцкая клініка,
    • Цэнтральны інстытут псыхічнага здароўя,
    • Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафіляктычнай мэдыцыны.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads