Гайненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гайна.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет у складзе Лагойскага раёну Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Слабадзкога сельсавету[2].

14 красавіка 1959 году ў склад Янушкавіцкага сельсавету перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[3].

24 траўня 1960 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавету, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)[4].

4 сакавіка 2008 году вёска Гайна, цэнтар сельсавету, атрымала статус аграгарадку.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыцьцё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына, Сялец — ліквідаванага Лагазінскага сельсавету[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавек[6], зь іх 95,2% — беларусы, 2,6% — расейцыя, 1,1% — украінцы[7].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads