Янушкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яну́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Янушкавічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Лагойскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бясядзкага сельсавету[1].

14 красавіка 1959 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Калачоўскага сельсавету (20 населеных пунктаў: Аскрышына, Бабры, Барыскі, Вяпраты, Дашкі, Дзяніскі, Жабічы, Казьлеўшчына, Калачы, Крамянец, Малыя Бясяды, Мачулішча, Мышкавічы, Мышыцы, Падваране, Панышы, Паўляняты, Рацькавічы, Селішча і Трусавічы), у склад сельсавета з Гайненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[2].

11 ліпеня 2014 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораная вёска Губенічы[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1676 чалавек[4], зь іх 95,9% — беларусы, 3,1% — расейцы, 0,4% — украінцы[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads