Ганна Алаіза Хадкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Алаіза Хадкевіч (у дзявоцтве Астроская; 25 сакавіка 1600[2] — 27 студзеня 1654[3]) — грамадзка-рэлігійная дзяячка Рэчы Паспалітай.
Ганна Алаіза — апошняя прадстаўніца роду Астроскіх. Па яе сьмерці шматлікія маёнткі перайшлі да князёў Заслаўскіх, пазьней да Сангушкаў.
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, дачка Аляксандра, ваяводы валынскага, і Ганны з Косткаў. У 1603 годзе засталася без бацькі, выхоўвалася маці.
28 лістапада 1620 году выйшла замуж за гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Аднак неўзабаве гетман накіраваўся на сойм у Варшаву, а потым у сваю апошнюю выправу, не ўступіўшы ў правы мужа.
Па сьмерці мужа (1621 год) узяла абяцаньне бясшлюбнасьці, вяла аскетычны лад жыцьця. Ахвяравала сродкі на карысьць каталіцкіх сьвятыняў. Зь яе фундацыі ў 1624 годзе ў Астрозе адкрыўся езуіцкі кляштар з калегіюмам. Таксама заснавала езуіцкі калегіюм у Яраславе.
У 1624 годзе перапахавала ў Астроскім езуіцкім касьцёле парэшткі мужа.
Непрыхільна ставілася да тых праваслаўных, што не прынялі Берасьцейскай уніі, спрыяла вяртаньню ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі (па аднаўленьні еднасьці зь Сьвятых Пасадам) цэркваў у Тураве.
Па сьмерці часова спачыла ў Яраславе, у 1723 годзе па сканчэньні Вялікай Паўночнай вайны адбылося яе ўрачыстае перапахаваньне ў дамініканскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астрозе[4].
Remove ads
Галерэя
- Партрэты Ганны Алаізы Хадкевіч
- Невядомы мастак, 1624 г.
- Копія XIX ст. з партрэта 1624 г.
- Копія XIX ст. з партрэта 1624 г.
- Копія 1922 г. з партрэта 1624 г.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads