Ганна Валентыновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нна Валентыно́віч (па-польску: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Роўна — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць».

Remove ads
Біяграфія
З 1950 году працавала на Гданьскай суднавэрфі як зварніца і кранаўніца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 году (за пяць месяцаў да выйсьця на пэнсію). Рашэньне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 году. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасьля яе Леха Валэнсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасьці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадох, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюзу вакол Леха Валэнсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў.[2]
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads