Роўна
места ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роўна (па-ўкраінску: Рівне) — места ў заходняй частцы Ўкраіны, на рацэ Усьці. Адміністрацыйны цэнтар Ровенскай вобласьці і Ровенскага раёну. Плошча 58,24 км². Насельніцтва — 260 тыс. чал.
Знаходзіцца за 307 км на захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Празь места праходзяць аўтамабільныя дарогі Кіеў — Жытомір — Роўна — Дубна — Львоў — Чоп (М06, частка E40), Роўна — Луцак — Усьцілуг (М08) і Стараканстантынаў — Астрог — Здалбунаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы (Беларусь) (М21).
Remove ads
Гісторыя
- 1283: першы пісьмовы ўспамін пра Роўна як паселішча Галіцка-Валынскага княства ў хроніцы «Rocznik kapituły krakowskiej».
 - 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
 - 1481: уладальніца паселішча Марыя Нясьвіцкая збудавала ў ім драўляны замак.
 - 1492: атрымала Магдэбурскае права.
 - 1548: княгіня Кастэлецкая заснавала ў Роўне касьцёл.
 - 1565/1566: у Валынскім ваяводзтве.
 - 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага.
 - 1575: у Роўне было 543 будынкі, а ў 1629 — 505 будынкаў і 10 вуліцаў (Замкавая, Школьная, Дубнаўская, Літоўская і інш.).
 - 1637: заснаваньне ў Роўне шпіталя паводле фундацыі Томаша Замойскага.
 - 1680: загон украінскіх казакаў спустошыў места.
 - 1728: пачатак будаўніцтва мураванага палаца Любамірскіх.
 - 1750: у Роўне было 683 будынкаў.
 - 1775: будаўніцтва мураванага касьцёла.
 - 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету.
 - 1873: празь места прайшла чыгунка Берасьце — Кіеў.
 - 1919: часовая сталіца УНР.
 - 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
 - 1939: у складзе Ўкраінскай ССР, цэнтар вобласьці.
 - 28 чэрвеня 1941 — 2 лютага 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, цэнтар Райхскамісарыяту «Ўкраіна».
 
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 6402 чал.; 1885 год — 7357 чал. (3576 мужчынаў і 3781 жанчына), зь іх паводле стану: 957 шляхты, 22 духоўныя асобы, 31 ганаровы грамадзянін, 125 купцоў, 5105 мяшчанаў, 658 сялянаў, 17 чэхаў-каляністаў, 99 юдаістаў-сялянаў, 698 жаўнераў і іхных радзінаў, 165 іншаземцаў; паводле веры: 1763 праваслаўныя, 664 рымска-каталікі, 58 эвангелістаў, 17 чэскіх гусітаў, 4850 юдаістаў, 5 магамэтанаў.[3]; 1897 год — 25 тыс. чал.
 - XX стагодзьдзе: 1921 год — 30 тыс. чал.[4]; 1939 год — 43 тыс. чал.; 1959 год — 56 тыс. чал.; 1970 год — 116 тыс. чал.; 1975 год — 155 тыс. чал.[5]; 1991 год — 239 тыс. чал.[6]
 
Мова
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня (высакавольтная электраапаратура, станкі і інш.), хімічнай (ВА «Азот»), лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
- Гістарычная забудова места канца XIX — пачатку XX стагодзьдзі
 - Касьцёл Сьв. Антонія (1868, цяпер заля арганнай музыкі)
 - Сабор Уваскрасеньня Гасподняга (1895)
 - Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1756)
 
Галерэя
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. багародзіцы
 - Грэка-каталіцкая царква
 - Чыгуначны вакзал
 - Сабор Уваскрасеньня Гасподняга
 - Кінапалац «Украіна»
 - Вуліца Саборная
 - Будынак раённай рады
 - Абласны тэатар
 
Асобы
- Ганна Валентыновіч (1929—2010) — польская грамадзкая дзяячка, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць»
 - Леанід Краўчук (нар. 1934) — першы прэзыдэнт Украіны
 - Улас Самчук (1905—1987) — клясык украінскай літаратуры
 - Пятро Чуйкевіч (1818—1874) — украінскі пэдагог, этнограф
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
