Ганна Кісьліцына

беларуская літаратуразнаўца, крытык, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́нна Мікала́еўна Кісьлі́цына (нар. 8 верасьня 1967, Дарагічын, Берасьцейская вобласьць) — беларуская літаратуразнаўца, крытык[2], публіцыст. Доктар філялягічных навук (2016).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 8 верасьня 1967 году ў Дарагічыне. Дачка беларускай літаратуразнаўцы Алы Кабаковіч ад першага шлюба. Вырасла ў сям’і Алы Кабаковіч і яе другога мужа, беларускага пісьменьніка Міхася Тычыны. У дзяцінстве хацела стаць лекарам. Навучалася ў менскай школе № 4 (з музычным ухілам).

Скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, асьпірантуру НАНБ.

З 1993 году — кандыдат філялягічных навук[3]. 12 красавіка 2016 году атрымала званьне доктара філялягічных навук.

Супрацоўніца Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].

Вядзе калёнку ў газэце «Звязда»[5].

Remove ads

Творчасьць

Аўтар кніг «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997), «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000), «blonde attack» (2006), «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006).

У 2015 годзе ўваходзіла ў склад журы літаратурнага конкурсу на прэмію імя Ежы Гедройца[6].

Узнагароды

  • літаратурная прэмія «Залатая Літара» (2004) за зборнік «12+1» (разам з А. Івашчанкам, А. Хадановічам),
  • прэмія Зоры Кіпель за даследаваньні ў галіне беларусістыкі (2007)[5].

Бібліяграфія

  • «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997);
  • «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
  • «blonde attack» (2006);
  • «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006)[7];
  • «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010)[3].
  • «Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў» (Мн.: Права і эканоміка, 2015)[8]
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads