Ганна Міцкевіч
маці Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Міцкевіч (у дзявоцтве — Лёсік; 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857, Мікалаеўшчына — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа і сястра Язэпа й Антона Лёсікаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857 году ў сям'і Юрыя і Крыстыны Лёсікаў. Была старэйшаю дачкаю, таму часта даглядала малодшых братоў і сясьцёр. У дзявоцтве па-майстэрску авалодала ткацкай справай. У 1878 годзе пабралася зь Міхалам Міцкевічам, ад якога мела 13 дзяцей, але чацьвёра памерлі немаўлятамі[1].
Пасьля сьмерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палесаўнікам Уладзю Міцкевіча, старэйшага зь яе сыноў, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе Ганна і дзядзька Антось купілі колішнюю карчму, якая ў 1909 ці 1910 згарэла. Апошнімі пярэбарамі стаў пераезд Ганны Міцкевіч на хутар Смольня[1].
Памерла ў 1929 годзе. Пахаваная на могілках Церабяжы побач з сваім мужам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads