Антон Лёсік
настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анто́н Лё́сік (1872, в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя — 1949, в. Мікалаеўшчына, БССР) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзяяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900)[3]. Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазьней выкладаў беларускую мову ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Праз рэпрэсіі супраць брата Язэпа (1929—1931) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасьцю[3]. Да нямецкай акупацыі зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзэнт кніг.
Памёр у Мікалаеўшчыне ў 1949 годзе[3].
Remove ads
Навуковая праца
Навуковы супрацоўнік Інбелкульту (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытаньні беларускага правапісу, удзельнічаў у складаньні праекту рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926). У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданьне правапісу Тарашкевіча (1943).[4]
Кнігапіс
- Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — Менск: ВІТпостэр, 2017. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-54-0
- Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — другое выданьне. — Менск: ВІТпостэр, 2019. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-63-2
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads