Міхась Міцкевіч
беларускі перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Міха́йлавіч Міцке́віч (псэўд. Антон Галіна; 13 ліпеня 1897, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч. Малодшы брат Якуба Коласа.
У 1910-х гадох — удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу. Пачаў пісаць у 1917—1918 гадах, але друкаваўся нячаста. Зрэшты, нават нешматлікіх публікацыяў было дастаткова, каб яго прыкмецілі Максім Багдановіч і Максім Гарэцкі. У 1919—1920 гады выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 1920—30-х гады настаўнічаў. Стаяў на антыкамуністычных пазыцыях, у 1930 годзе беспасьпяхова балатаваўся ў польскі сойм па выбарчым сьпісе Цэнтральнага саюзу беларускіх культурна-асьветных арганізацыяў і інстытуцыяў у Наваградзкай выбарчай акрузе. У 1939—1941 гадах працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспэктарам беларускіх школаў на Стаўпецкі раён. Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, настаўнічаў, выпусьціў чатыры чытанкі для дзяцей.
З 1950 году — у ЗША. Актыўны дзяяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, сябра парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Некалькі гадоў быў рэдактарам газэты «Беларус» і каля 15 гадоў — часапісу «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША)[1].
Remove ads
Літаратура
- Пранчак Л. Беларуская Амерыка. — Мінск: «Полымя», 1994. — С. 398—399.
- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Менск: «БГА», 2002.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads