Міхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)

бацька Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)
Remove ads

Міха́сь Казі́меравіч Міцке́віч (1850, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету — 8 лютага 1902, Мікалаеўшчына) — лясьнік Нясьвіскай ардынацыі князя Радзівіла, бацька Якуба Коласа і Міхася Міцкевіча.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Біяграфія

Міхась Міцкевіч нарадзіўся ў сям’і Казімера Мікалаевіча Міцкевіча, нёманскага плытагона і яго жонкі Ганны. Верагодна, быў ахрышчаны ў Мікалаеўскім касьцёле[1]. У бацькоў Міхася таксама меліся чатыры сыны і дзьве дачкі. Сям’я жыла бедна і дапамагчы грашыма Міхасю не магла. Спачатку ён падрабляў пастухом, нарыхтоўваў лес на сплаў, ганяў плыты па Нёмане. Ягоны брат Яўхім служыў конюхам у Нясьвіскім палацы. Аднойчы ў лесе, на паляваньні, ён выратаваў князя Антона Вільгельма Радзівіла ад падраненай мядзьведзіцы, а празь нейкі час выцягнуў і княжага слугу, кухара-француза, які купаўся і ледзь не патануў у возеры. Князь сказаў: «Прасі што хочаш. Усё для цябе зраблю». І Яўхім папрасіў, каб князь узяў на службу яго брата Міхала. Так Коласаў бацька трапіў у Акінчыцкую лясную камору. Службовы фармуляр лясьніцтва сьведчыць: «Міхась Міцкевіч у выкананьні абавязкаў — старанны, акуратны; характарам — спакойны; не штрафаваўся і вымоў не атрымліваў»[2].

Thumb
Фармуляр князя Радзівіла, дзе пазначаны вартаўнік Міхал Міцкевіч

Пісьменьнік у сваёй аўтабіяграфіі ўзгадваў:

« Бацька мой, Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч, быў лесніком. Чалавек ён быў невялікай адукацыі: умеў распісацца, чытаць па-польску і па-руску. Разбіраў нават і рукапіс. »

Якуб Колас, «Аўтабіяграфія» (1930)[2]

У 1878 годзе пабраўся шлюбам з аднавяскоўкай Ганнай Лёсік. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 9 дзяцей: Уладзь (1879—1954), Алесь (1880—1940), Кастусь (1882—1956), Міхаліна (1887-?), Юзэфа (1891—1964), Алена (1893-?), Язэп (1895—1980), Міхась (1897—1991), Марыя (1900-?)[3].

У Акінчыцкай лясной каморы, дзе сям’я жыла зь 1 красавіка 1881 да 1 красавіка 1883 году, 3 лістапада 1882 году нарадзіўся трэці сын — будучы клясык беларускай літаратуры Якуб Колас. У 1885 годзе разам зь сям’ёй быў пераведзены ў лесьнічоўку Ласток, дзе служыў да 1890 году, пасьля чаго пераехаў у Альбуцкую лясную камору (узгадана ў «Новай зямлі» пад назвай Парэчча). Памёр у Альбуці ў 1902 годзе. Пахаваны на могілках Церабяжы ў Мікалаеўшчыне. Па ўспамінах сястры Якуба Коласа Алены, ніхто са знаёмых ня быў на яго пахаваньні: ні паны, ні лясьнічыя, ні аб’езчыкі[4].

Язэп Міцкевіч, сын Міхася, які працаваў наглядчыкам Коласавага музэю ў Смольні, так успамінаў аб бацьку:

« Бацька, маючы вялікую сям’ю, служыў шчыра, заўсёды выходзіў з дому рана, да дня, калі мы яшчэ спалі. Служба нашага бацькі была жорсткая. Ён імкнуўся ўсімі сіламі пазбавіцца гэтай службы. Але не давялося збыцца бацькавым марам. Ён памёр у гэтай жа самай Альбуці ў 1902 годзе. Памёр маладым, меў усяго 52 гады жыцьця. »

—Язэп Міцкевіч [4]

Remove ads

Вобраз Міхася Міцкевіча ў творчасьці Якуба Коласа

У паэме «Новая зямля» вобраз Міхася Міцкевіча — галоўны ў творы. Ён паказаны клапатлівым і спагадлівым чалавекам. Міхась зь маленства працуе не шкадуючы сіл, здароўя. Ён ахоўвае лес, даглядае статак, «правіць» сенакосы, «ставіць» рабочых, выконвае шматлікія загады і даручэньні пана лясьнічага. У працы ён знаходзіць задавальненьне, верыць у яе як аснову жыцьця і дабрабыту, спадзяецца сваімі рукамі здабыць сваё шчасьце. Дзякуючы руплівай і стараннай працы, неабжытыя і занядбалыя куткі, у якіх апынаецца герой паэмы, становяцца ўтульнымі і квітнеючымі. Міхась — яскравы вобраз беларуса, які нясе ў сабе лепшыя рысы нацыянальнага характару — працавітасьць, прагу свабоды і справядлівасьці, высакародзтва, высокую духоўнасьць, цярплівасьць, дабрыню і пачуцьцё чалавечай годнасьці, жаданьне жыць у згодзе зь суседзямі, дапамагаць бліжняму[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads