Ганна Сьвятаслаўна
вялікая княгіня літоўская, дачка смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча, жонка вялікага князя літоўскага Вітаўта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Сьвятаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.
Remove ads
Біяграфія
Згодна з найбольш пашыраным меркаваньне была дачкой вялікага князя смаленскага Сьвятаслава Іванавіча (1358—1386)[2].
Паводле крыжацкага паведамленьня, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцьці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вясельле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасьцейскім.
У 1382 спрыяла ўцёкам мужа зь вязьніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцьці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.
Мела дачку Соф’ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзьмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, пэўных зьвестак пра якіх не захавалася.
Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім катэдральным касьцёле.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads