Тэадор Нарбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэадо́р (Фёдар Яўхі́мавіч) На́рбут (8 лістапада [ст. ст. 28 кастрычніка] 1784, маёнтак Шаўры, цяпер Вярэнаўскі раён — 26 лістапада [ст. ст. 14 лістапада] 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі. Пісаў на польскай мове.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў з шляхецкага роду Нарбутаў гербу «Трубы». Пры хрышчэньні атрымаў падвойнае імя Тэадор Мацей.
Скончыў піярскі коледж у Любешаве, у 1803 Галоўную віленскую школу, вучыўся ў Пецярбурскім кадэцкім корпусе.
Удзельнік расейска-пруска-францускай 1806—1807 рокаў і расейска-швэдзкай 1808—1809 войнаў. Капітан інжынэрных войскаў, аўтар праекту Бабруйскай фартэцыі, удзельнік яе будаўніцтва, за што ўзнагароджаны ордэнам сьвятой Ганны.
3 1812, калі жыў у сваім маёнтку, займаўся дасьледаваньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Цягам усяго жыцьця заставаўся актыўным сябрам Віленскай археалягічнай камісіі, вёў археалягічныя раскопкі. У 1820 адкрыў ямнае пахаваньне ля роднай вёскі Шаўры. Апісаў руіны крэпасьці на Нёмане ля вёскі Лыскава Гарадзенскай губэрні.

Расейскія ўлады вінавацілі Нарбута ў распрацоўцы плянаў захопу Бабруйскай фартэцыі і Вільні падчас паўстаньня 1830—1831 рокаў, адліўцы гарматаў і каардынацыі дзеяньняў паўстанцаў, аднак ня здолелі нічога даказаць.
У 1847—1852 збудаваў у Эйшышках парафіяльную царкву[3].
Дзеці Тэадора Нарбута бралі актыўны ўдзел у паўстаньня 1863—1864 рокаў, што разьяднала ўсю ягоную сям’ю. Старэйшы сын Людвік узначальваў паўстанчы аддзел на Лідчыне і загінуў падчас аднаго з баёў; малодшы Баляслаў быў асуджаны на сьмерць, аднак пазьней ягонае пакараньне было замененае на пажыцьцёвае зьняволеньне. Адзіная дачка, па мужы Тэадора Маньчунская, была вымушаная ўцячы з краіны і завочна прысуджаная да катаргі. Сам Тэадор з жонкаю Крысьцінай былі асуджаныя на высылку ў Сыбір, хоць у дачыненьні да яго прысуд ня быў выкананы з прычыны хваробы. Жонка атрымала дазвол на вяртаньне з Пэрмскай губэрні толькі ў 1871 року, аднак Нарбут болей зь ёй ня ўбачыўся, памершы ў Вільні ў 1864. Пахаваны ля парафіяльнага касьцёлу ў Начы (цяпер у Вярэнаўскім раёне).
Remove ads
Дзейнасьць
Аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народу», выдадзенай у 1835—1841. Падзеі ў ёй давёў да 1569. У «Гісторыі…» шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасьці. Шмат цікавых зьвестак пра Менск, народныя абрады беларусаў Лідчыны.
Для сваёй працы выкарыстаў беларускія летапісы і «Хроніку польскую літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага.
Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у тым ліку ў 1846 «Хроніку Быхаўца».
Некаторыя крыніцы, апублікаваныя Т. Нарбутам (напрыклад, «Раўданская хроніка»[4], «Дзёньнік фон Кібурга») выклікаюць сумневы ў сучасных дасьледнікаў[5].
Зьбіраў этнаграфічныя і фальклёрныя матэрыялы, вёў археалягічныя раскопкі[6].
Remove ads
Крытыка
Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца перарабіў фразу, сказаную ім свайму сыну Вітаўту з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы. Калі ва ўсіх сьпісах Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх гэта «Бог нас асьцярог», то ў нарбутавай публікацыі — «Богі нас асьцераглі»[7].
Бібліяграфія
- Rys historyczny ludu cygańskiego. — Wilno: 1830.
- Wyborowe ody i kantaty Jana Babtysty Rousseau / wierszem przetł. przez Teodora Narbutta. — Wilno: B. Neuman, 1832. — 304 с.
- Uprawa lnu, konopi i innych roślin włoknodajnych, oraz proste, tanie, litewskiemu krajowi właśćiwe, sposoby zatrudnienia się wyrobami z nich korzystnemi : oparte na doświadczeniach / Przez Teodora Narbutta. — Wilno: 1833.
- Ody wszystkie / Quintus Flaccus Horatius; Horacy; Wierszem polskim przełżone przez Teodora Narbutta. — Wilno: B. Neuman, 1835. — Т. 1—2.
- Pomniki do dziejów litewskich…. — Wilno: Ruben Rafałowicz, 1846. — 205 с.
- Dzieje narodu litewskiego w krótkości zebrane. — Wilno: Nakł. Rubena Rafałowicza, 1847.
- Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. — Wilno: Nakł. T. Glücksberga, 1856.
- Dzieje starożytne narodu litewskiego. — 1835—1841.
- Podanie o litewskim 1863 roku powstaniu przez A. K. i. / Teodor Narbutt historyk i syn jego Ludwik. — Lwów: 1870. — 233 с.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн сьвятога Ўладзімера 4-й ступені
- Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені
- Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені (за пабудову Бабруйскае фартэцыі, 1809)
- памятны пярсьцёнак цара Мікалая I (за літаратурную дзейнасьць)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads