Ганс Таўзэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганс Таўзэн
Remove ads

Ганс Таўзэн (па-дацку: Hans Tausen; 1494, Біркендэ, Данія11 кастрычніка, 1561, Рыбэ, Данія) — дацкі рэфармацыйны дзяяч і тэоляг.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Раньнія гады

Пра дзяцінства й маладосьць Ганса мала што вядома. Ганс нарадзіўся ў сям’і сялянаў, мабыць, навучаўся у гімназіях у Одэнсэ й Сьлягельсэ, потым быў манахам у манастыры ордэна Сьвятога Яна ў Антворскаў, які знаходзіцца побач са Сьлягельсэ. Паьсля навучаньня ў Ростаку, дзе ён атрымаў ступень магістра мастацтваў, а таксама пасьля таго, як атрымаў сан сьвятара, ён вывучаўся на працягу кароткага часу ва ўнівэрсытэце Капэнгагена, а затым зноўку зьехаў за мяжу, наведаўшы, сярод іншых месцаў, унівэрсытэта Лёвэна ў Бэльгіі й пазнаёміўшыся з галяндзкімі гуманістамі. Ганс быў добрым лінгвістам, разумеючы лацінскую мову й іўрыт.

Час Рэфармацыі

Пазнаёміўшыся з вучэньнем Лютэра, Таўзэн так захапіўся ім, што перабраўся ў Вітэнбэрг і стаў дбайным прыхільнікам новай дактрыны. Выкліканы прыёрам ў Антворскаў, Таўзэн быў заключаны ў турму. Праз год яго адправілі ў манастыр у Выбарзе, прыёр якога, навуковец Пэдэр Енсэн, дазволіў Таўзэну рабіць пропаведзі ў манастырскай царкве. Сваімі пропаведзямі Таўзэн хутка набыў велізарную папулярнасьць. Калі разьюшаныя на яго манахі дамагліся загаду біскупа аб заключэньні Таўзэна пад варту, мяшчане сілком адстаялі свайго улюбёнага прапаведніка.

У 1529 годзе кароль Фрэдэрык I выклікаў Таўзэна ў Капэнгаген, дзе ён таксама набыў гучную вядомасьць. У 1530 годзе ў Капэнгагене быў скліканы сойм для дазволу рэлігійных спрэчак. На працягу першых дзевяці дзён на сойме ў прысутнасьці караля й дзяржаўнага савета трымалі прамовы каталікі. Тым ня менш, рэфармацыйная партыя, якую падтрымлівалі кароль, шляхецтва й бюргерства, атрымала перамогу.

У 1536 годзе справа Рэфармацыі, якая энэргічна была падтрымана каралём Крыстыянам III, канчаткова перамагла ў Даніі й Таўзэн атрымаў поўную свабоду дзеяньня. У 1538 годзе ён быў прызначаны лектарам багаслоўя, а ў 1542 — біскупам Рыбскай эпархіі. У Выбарзе яму узведзены помнік.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads