Ганімэд (спадарожнік)
спадарожнік Юпітэру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганімэд — натуральны спадарожнік Юпітэру. Адзін з так званых Галілеевых спадарожнікаў. Найвялікшы з усіх спадарожнікаў у Сонечнай сыстэме (пераўзыходзіць па памерах плянэту Мэркурый) і адзіны зь іх, які валодае ўласнай магнітасфэрай. Ганімэд мае арбітальны рэзананс 1:2:4 з Эўропай і Іо. Маса Ганімэду ў 2,02 разы пераўзыходзіць масу Месяцу.[1]
Ганімэд утвораны з вадзяных льдоў і сылікатавых пародаў. Мяркуецца, што ён мае жалезнае ядро і акіян пад карой, плошча якога можа пераўзыходзіць усю гідрасфэру Зямлі разам. Паверхня Ганімэду складаецца з двух тыпаў ляндшафтаў — старых цёмных кратэраваных і больш маладых, але таксама старажытных сьветлых узвышаных.
Спадарожнік мае вельмі тонкую атмасфэру, якая складаецца зь тлену і, магчыма, азону.[2]
Ганімэд адкрыты разам з Іо, Эўропай і Каліста Галілеа Галілеем у студзені 1610 року, аднак маюцца зьвесткі, што яго мог назіраць няўзброеным вокам кітайскі астраном Гань Дэ ў 365 годзе да н. э.[3][4] Гэта падаецца магчымым, зважаючы на зорную вялічыню Ганімэду: яго можна ўбачыць, засланіўшы нечым яркі Юпітэр, што знаходзіцца вельмі блізка ад яго.
Назва Ганімэду была прапанаваная Сымонам Марыюсам у гонар мітычнага Ганімэда — віначарпальніка й магчымага каханка Зэўса.[5]
Побач з Ганімэдам праляталі наступныя міжплянэтныя станцыі:
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads