ГараШ
беларускі фільм 2015 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«ГараШ» — беларуская камэдыя, сыткам па сцэнары Андрэя Курэйчыка. Год стварэньня — 2015.
Remove ads
Сюжэт
Па вызначэньні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камэдыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове фільму «ГараШ», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філязофская тэма сутыкненьня цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленьнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і саўковымі поглядамі жыхароў Шабаноў, якія зьяўляюцца, па меркаваньні аўтара, адлюстраваньнем каштоўнасьцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцьця[3].
Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільму). Маладога беларуса пасьля пяці гадоў амэрыканскага жыцьця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амэрыканскія рэкамэндацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць сваю саадказнасьць сваёй працай. Старэйшы мэханік, ён жа ўладальнік гэтага гаража (ролю выканаў Аляксандар Кулінковіч), вучыць яго жыцьцю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільму ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасьць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разьбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), а ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў пастсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур’ёзныя гісторыі на глебе сутыкненьня двух мысленьняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасьцямі, з марай пра посьпех і савецкага кансэрватыўнага[5].
Фільм — іранічны погляд на нашу рэяльнасьць, як беларус з заходнім мысленьнем сутыкаецца з нашым беларускім «саўком».
Remove ads
Гісторыя стварэньня
Ідэя стварэньня фільму зьявілася ў кампазітара Дзьмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасьля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнары да фільму.
Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг(ru) планавалі сабраць на праект 80 млн рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым ня менш, стваральнікі фільму прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяваньне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зьняць фільм зь мінімальнымі ўкладаньнямі.
Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Менску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксэмбург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвеліна Сакура(ru), пісьменьнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9].
Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не зьўляецца камэрцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсьліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамэрцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадусараў[12].
Галоўны рэжысэр фільму Андрэй Курэйчык падкрэсьліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» зьяўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13].
17 жніўня 2015 году Андрэй Курэйчык прадставіў тызэр(ru) фільму[14][15].
Кадры са здымачнай пляцоўкі
- Сцэнарыст і рэжысэр А. Курэйчык з прамовай напачатку здымак
- А. Курэйчык разьбівае талерку з імёнамі здымачнай групы
- Выканаўцы галоўных роляў Юры Навумаў і Аляксандар Кулінковіч падчас грыміраваньня
- Выканаўцы роляў аўтамэханіка і прадаўца аўтазапчастак
- Сцэна ўладкаваньня «амэрыканца» ў аўтамайстэрню
- Сцэна знаёмства дачкі чыноўніка з «амэрыканцам»
- Сцэна, калі дачка чыноўніка прыехла забіраць машыну
- Здымачная група разам з акцёрамі і масоўкай
Прэзэнтацыя трэйлера
21 кастрычніка 2015 году сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзэнтавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзэнтацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клюбе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і актораў, якія зьняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзэнтацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што у назове фільму, знарочыста хібнае напісаньне слова «гараж» зь літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаваньні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальныя мовы: расейская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:
«Мова „саўка“ — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна у эстэтыцы, сэнсе жыцьця, нашым побыце, яна ў вар’яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Менск. „Гараш“ — гэта не „трасянка“, гэта ўвасабленьне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Эўропа, ці то Расея. Эўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта „гараШ“. „ГараШ“ у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Эўропы: незразумела, дзе, і незразумела, як»[19].
Remove ads
Удзел у кінафэстывалях
У лістападзе 2015 году фільм увайшоў у праграму XXII Менскага міжнароднага кінафэстываля «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. На 7 лістапада у рамках кінафэстывалю запланавана прэм’ера, кінатэатр «Перамога», 11 лістапада — кінатэатр «Мір».
Стваральнікі фільму
Здымачная група

- Аўтары ідэі: Дзьмітры Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
- Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
- Рэжысэр-пастаноўшчык: Андрэй Курейчык
- Другі рэжысэр:Аляксандра Барысава
- Асістэнт рэжысэра: Аляксандра Лігорава
- Прадзюсэры: Андрэй Курэйчык, Дзьмітры Фрыга
- Кампазітар: Дзьмітры Фрыга
- Песьня да фільму: Аляксандар Кулінковіч
- Аператары-пастаноўшчыкі: Мікіта Пінігін, Аляксандр Крупіна
- Мастак-пастаноўшчык: Вікторыя Сяліцкая
- Мастак па касьцюмам: Марына Кудраўцава
- Мастак па грыму: Алена Ігнатовіч, Інга Муратава
- Мантаж: Сяргей Дзьмітрэнка
У ролях
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads