Алег Грушэцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Грушэцкі
Remove ads

Але́г Леані́давіч Грушэ́цкі (нар. 8 траўня 1974, Менск) — беларускі літаратар, журналіст, публіцыст, перакладчык, грамадзкі дзяяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў[1]. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў як у беларускіх, так і ў замежных навуковых выданьнях. Ляўрэят шэрагу творчых прэмій. Нашчадак старажытнага шляхецкага роду Грушэцкіх гербу Любіч[2][3].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 траўня 1974 году ў Менску. Навучаўся ў СШ №20 (сёньня гімназія №8). Працоўную дзейнасьць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ №140 (1992 г.)[4].

У 1996 г. прайшоў навучаньне ў РІПА па вучэбным пляне «Кіраваньне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеньнем кваліфікацыі «Мэнэджар-прадпрымальнік»[5][6]. Пасьля навучаньня працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» мэнэджарам аддзелу маркетынгу[4]. Бацька траіх дзяцей[7][8]. Дачка — выхаванка менскага беларускамоўнага садка[9].

Грамадзкая дзейнасьць

Thumb
Алег Грушэцкі з пасведчаньнем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў» у дзень атрыманьня пасведчаньня (12.08.1992)

З 1987 году — актыўны удзельнік таварыства «Талака»[4], якое займалася адраджэньнем беларускай культуры. У 1989 годзе на Сойме «Талакі» быў вылучаны ў сябры Рады. Напачатку 1989 году стаў маладзёвым кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюзу»[4]. Гэта была першая спроба адраджэньня беларускага скаўтынгу[5]. У жніўні 1990 годзе прымаў удзел у адкрыцьці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд» — ганарова ўздымаў сьцяг на цырымоніі адкрыцьця[10].

Напачатку 1991 году выдаў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданьне — газэта «Скаўт Беларусі»[11].

У 1991 годзе па запрашэньні Сусьветнага скаўцага кіраўніцтва прадстаўляў Беларусь на 17-м Сусьветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі зьлёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. На гэтым Джамбары стаў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь[1].

У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага сойму «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 году, падчас Устаноўчага сойму, быў абраны сябрам Рады АБС. 14 жніўня 1992 году ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеньнем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 году на сходзе па ўтварэньні Менскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады менскай харугвы[4].

У ліпені 1993 году адкрываў першы Джамбары АБС — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча[4].

Творчасьць

У юнацтве навучаўся маляваньню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні[4]. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фэстывалі бардаўскай песьні»[12]. Выканаў некалькі песень ў жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газэце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысьвечаным гэтаму фэсту тады пісаў пра яго:

« Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні… »

Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная Змена. — 2 верасьня 1993. — В. 13677. — № 83.

Пасьля гэтага фэстывалю Грушэцкага запрасілі запісаць свае песьні на «Белрадыё»[5]. Ягоныя песьні, як вершы, былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№3, 1994)[13].

Піша казкі-фэнтэзі і вершы на беларускай мове[1][14]. Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама зь літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газэта», «Зьвязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), у часопісах «Вясёлка», «Маладосць»[15], «Першацвет», «Роднае слова». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт. С». Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[16]. Апроч літаратурнай дзейнасці і публіцыстыкі — здымаецца ў кіно[17].

На думку Алега Грушэцкага беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасьці і загадкавасьці, пэўнай містычнасьці і міфалагічнасьці[18].

Remove ads

Узнагароды

  • 2015 год — 2 месца на конкурсе «Таварыства беларускай мовы» на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі», за артыкул «Беларускае фэнтэзі»[19][20].
  • 2016 год — Дыплём І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-дасьледчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (арганізатар — навукова-мэтадычны часопіс Міністэрства адукацыі РБ «Роднае слова»)[21].
  • 2017 год — 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газэты «Літаратура і мастацтва»[22].
Thumb
Узнагароджаньне дыпл. I ступені на рэсп. конк. нав.-дасл. работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў». Узнагароджвае нач. упр. па справах моладзі Мінадукацыі РБ Н. Пшанічная
Thumb
Узнагароджаньне дыпл. за 1-е месца ў конк. «Культурны ракурс» газ. «Літаратура і мастацтва». Разам з галоўным рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва» Л. Цімошык
Remove ads

Фільмаграфія

Год Назва фільму Роля
2015«ГараШ»Аўтамэханік
2016«PARTY-zan фільм»Вайсковец, жыхар памежнага раёну

Бібліяграфія

У зборніках

  • Грушэцкі А. Жаўнер i вужалка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
  • Грушэцкі А. Дзяцей ён выхоўваў у любові да кніг. Пра педагога Янку Маўра // Янка Маўр. Наш вечны рабінзонн: штрыхі да партрэта / уклад. М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2018. — С. 85—88. — 127 с. — (ЖЗЛБ).
  • Грушэцкі А. Шыншыла (верш-скарагаворка) // Літаратурнае чытанне. 4 клас. Чытаем разам з буслікам / уклад. Т. А. Калінічэнка. — Мн.: Сэр-Віт, 2020. — С. 4. — 72 с. — (Школьная праграма).
  • Грушэцкі А. Як Ясь братоў ленавацца адвучыў // Бульбінка: творы пра любімую беларусамі бульбу / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2021. — С. 86—88. — 94 с. — (Нашы сімвалы).

Творы

Артыкулы

Артыкулы на беларускай мове

Літаратуразнаўчыя:

Біяграфічныя:

Кінематаграфічная тэматыка:

Іншыя:

  • Грушэцкі А. Што такое скаўтынг. (Прадмова) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
  • Грушэцкі А. Рыцарскі турнір // Настаўніцкая газэта. — Мн.: 17 ліпеня 1993. — В. 4310. — № 55. — С. 2.
  • Грушэцкі А. Як «зубры» сталі скаўтамі // Настаўніцкая газэта. — Мн.: 11 жніўня 1993. — В. 4317. — № 62. — С. 4.
  • Грушэцкі А. Артыстычнае супадзенне // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 22 красавіка 2016. — В. 4867. — № 16. — С. 11.
  • Грушэцкі А. Пад знакам творчасці // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 23 красавіка 2016. — В. 28186. — № 76. — С. 12.
  • Грушэцкі А. Знойдзена невядомая выява Фрыдэрыка Шапэна // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 27 студзеня 2017. — В. 4907. — № 4. — С. 15.
  • Грушэцкі А. "Беларускаму кнігазбору" - 25! // Наша слова : газ.. — Мн.: ТБМ, 25 сакавіка 2020. — В. 1476. — № 13. — С. 1.
  • Грушэцкі А. Ты мне вясною прыснілася… // Наша слова : газэта. — Ліда: ТБМ, 15 лістапада 2023. — В. 98. — № 46. — С. 3.
Артыкулы на польскай мове
Артыкулы на расейскай мове
Remove ads

Рэцэнзіі на творчасьць

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads