Гарадзенскі мясакамбінат
перапрацоўчае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гарадзенскі мясакамбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1912 годзе ў якасьці «Гарадзенскай жывёлабойні».
На 2025 год быў адным зь вядучых вытворцаў мясных паўфабрыкатаў у Беларусі. Выпускаў ахалоджаныя і замарожаныя катлеты, тэфтэлі і шашлыкі. Таксама вырабляў вараную, паўвэнджаную, варана-вэнджаную і сыравэнджаную каўбасу. За мяжу ў больш як 10 краінаў пастаўлялі звыш 40 % вырабаў[5]. Меў 3 падразьдзяленьні: «Лідзкі мясакамбінат», земляробчае прадпрыемства «ГМК-Агра» ў Пераганцах (Вярэнаўскі раён) і «Парэчанку» ў Парэччы (Гарадзенскі раён)[6]. Уваходзіў у 5-ку найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Гарадзенскай вобласьці[7].
Remove ads
Сетка збытку
На 2025 год «Гарадзенскі мясакамбінат» меў 40 фірмовыя крамаў «Гарадзенскія прысмакі» ў Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях Беларусі, зь іх 24 у Горадні і 7 у Менску, 4 у Лідзе і 2 у Бярозаўцы (Лідзкі раён), а таксама па адной ў Жодзін (Менская вобласьць), Магілёве і Скідалі (Гарадзенскі раён)[8]. Таксама 7 гандлёвых прадстаўніцтваў камбінату працавалі ў такіх 6 гарадах Беларусі, як Бабруйск (Магілёўская вобласьць), Берасьце, Гомель, Заслаўе (Менскі раён), Магілёў і Менск (2)[9].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Гарадзенскі мясакамбінат» вырабляў:
- 6 найменьняў мяса кураня з тэрмінам прыдатнасьці 5 содняў у ахалоджаным выглядзе і 90 — у замарожаным, у тым ліку выразку (філе), кумпяк, сьцягно, грудку, галёнку і крыло[10];
- 8 найменьняў мяснога фаршу з тэрмінам прыдатнасьці 6 месяцаў у замарожаным выглядзе і 5 содняў — у ахалоджаным, у тым ліку курыны і ялавічны[11];
- 2 найменьні пяльменяў з тэрмінам прыдатнасьці 6 месяцаў, у тым ліку з кураняцінай і ялавічынай у складзе[12];
- 9 найменьняў кавалкаў мяса, у тым ліку зь ялавічыны вагой 420 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці па 15 дзён — тонкі край, брухавіну, мэдальён (тонкую выразку) і тоўсты край[13];
- 9 найменьняў шашлыка, у тым ліку з курынай выразкі[14];
- карпачу з тэрмінам прыдатнасьці 30 дзён[15] і татарскі біфштэкс з тэрмінам прыдатнасьці 8 дзён[16];
- 5 найменьняў супоў хуткага прыгатаваньня з тэрмінам прыдатнасьці 40 дзён — расольнік зь ялавічынай, салянку, зь ялавічнымі флячкамі, агароднінны і рысавы з курыцай[17];
- 14 найменьняў паўфабрыкатаў для грыля, у тым ліку курыныя сьцёгны і галёнкі ды каўбаскі[18];
- 7 найменьняў мясных вырабаў для запяканьня, у тым ліку з кураняціны ахалоджаныя з прыдатнасьцю 15 дзён і замарожаныя прыдатнасьцю 6 месяцаў[19];
- 31 найменьне паўфабрыкатаў хуткага прыгатаваньня, у тым ліку ялавічныя хвасты, насеньнікі, шыю, ныркі і печань, венскі шніцаль з кураціны, фрыкадэлькі з курынай выразкі і катлеты з кураціны і ялавічыны[20];
- 3 найменьні сьвініны пад вакуўмам — рульку, бужаніну і выразку[21];
- 198 найменьняў каўбасы, сярод іх сыравэнджаныя і сыравяленыя, варана-вэнджаныя і вараныя, паўвэнджаныя і салёныя, зь печані, шпіка і іншых вантробаў, у тым ліку з кураціны і ялавічыны, як і 36 найменьняў халяльных каўбасных вырабаў, як то сыравэнджаную бастурму і брэзаолу, усходнія сасіскі і байскія сардэлькі, вэнджана-вараны філейны рулет і вараную вяршковую каўбасу, варана-вэнджаныя перны і ханскі сэрвэляты[22].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1912 годзе заснавалі «Гарадзенскую жывёлабойню» (Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя). У 1939 годзе яе пераўтварылі ў «Гарадзенскі мясакамбінат» (Беларуская ССР). У 1945 годзе абсяг вытворчасьці складаў 2 тоны мяса і 200 кг каўбасы штодзень. У 1953 годзе пабудавалі каўбасны цэх магутнасьцю 3 тоны каўбасы за зьмену. У 1959 годзе ўсталявалі лядоўню на 330 тонаў вырабаў. У 1970—1973 гадох пераабсталяваньне прывяло да пераўтварэньня прадпрыемства ў адно з найбольшых у Беларусі[23].
У 2001 годзе ўвялі ў дзеяньне ўласную кацельню. Таксама пачалі ўзводзіць падарожніцкі маёнтак Каробчыцы ў Капцёўскім сельсавеце. У 2002 годзе пераабсталявалі цеплавое аддзяленьне каўбаснага цэху і цэх мыйкі тары. У 2003 годзе пераабсталявалі ўсю вытворчасьць. У 2004 годзе далучылі сельскагаспадарчы каапэратыў «Парэчанку» ў Парэччы (Гарадзенскі раён). У 2009 годзе запусьцілі цэх каўбасы з вантробаў, што павысіла яе вытворчасьць на палову[23]. 2 чэрвеня 2009 году «Гарадзенскі мясакамбінат» першым у Беларусі атрымаў дазвол на вытворчасьць медавухі. Яе мелі выпускаць у «Гарадзенскім маёнтку» ў Каробчыцах да 3-х тонаў за месяц. Маёнтак плошчай 18 гектараў з коннаспартовым клюбам, сажалкамі і вальерамі для дзікіх жывёлаў прызначаўся для прыёму падарожнікаў[24].
У 2011 годзе на землях «Парэчанкі» пачалі пасадку суніцаў, буякоў і годжы[23]. 14 траўня 2014 году «Беларусбанк» прыцягнуў зьвязаную пакупніцкую пазыку на 10,6 млн эўра ад польскага «Банку краёвай гаспадаркі» на абсталяваньне цэха сыравэнджаных вырабаў «Гарадзенскага мясакамбінату». На 2014 год «Гарадзенскі мясакамбінат» мог выпускаць 1500 т каўбасы за месяц. Каля 25 % вырабаў пастаўлялі за мяжу. Агулам выраблалі звыш 450 відаў мясных вырабаў[25]. У 2015 годзе запрацаваў цэх сыравэнджаных вырабаў. У верасьні 2015 году кагенэратар на 1,6 мэгаватаў, які дазволіў ашчаджаць 1600 т паліва. 13 сьнежня 2018 году адкрылі ўчастак паўфабрыкатаў у каўбасна-кулінарных цэху, каб вырабляць астуджаныя паўфабрыкаты хуткага прыгатаваньня[23].
У 2019 годзе далучылі земляробчае прадпрыемства «Вярэнаўскі саўгас» у Пераганцах, якое спачатку пераўтварылі ў падразьдзяленьне «Агра-міт», а 4 траўня 2020 году — ў прадпрыемства «ГМК-Агра». Таксама ў 2019 годзе адкрылі сетку фірмовых крамаў «Гарадзенскія прысмакі». 24 сакавіка 2021 году далучылі гарадзенскае прадпрыемства «Плодагароднінасэрвіс», а 31 сакавіка — «Горадняаграспэцаўтатрас». 10 чэрвеня 2021 году стварылі гандлёвае прадпрыемства «ГМК-Рытэйл», а 7 сьнежня 2021 году — прадпрыемства «Гарадзенскія прысмакі». 23 сьнежня 2021 году далучылі гандлёвае прадпрыемства «Нарач» (Горадня). У 2021 годзе запусьцілі «Лідзкі мясакамбінат». Сярод іншага, у 2021 годзе запрацавала кавярня «Гасьціны двор» у Цыбарах (Тарноўскі сельсавет)[23]. 28 красавіка 2022 году «Гарадзенскі мясакамбінат» выпусьціў вяндліну і каўбасу зь мяса зубра[26]. На 2022 год прадпрыемства вырабляла 3500 т каўбасы штомесяц. Яго цэх сыравэнджаных каўбасных вырабаў выпускаў 40 % адпаведнай каўбасы ў Беларусі[27].
4 сакавіка 2023 году пачалі вырабляць супы хуткага прыгатаваньня ў каўбаснай упакоўцы[28]. У 2023 годзе 40 % вырабаў пастаўлялі ў 12 краінаў. На прадпрыемства працавала 3700 чалавек. За мяжу пастаўлялі такія сыравяленыя і сыравэнджаныя каўбасы, як копа, пэпэроні і вэнтрычына, а таксама вяндліну прашута і хамон[29]. У 2023 годзе на «Лідзкім мясакамбінаце» ўсталявалі лінію перапрацоўкі мяса птушкі магутнасьцю 400 т за месяц. У жніўні 2023 году вытворчасьць упершыню перавысіла 4000 тонаў вырабаў, зь якіх 1000 т паставілі за мяжу. 9 жніўня 2024 году «Гарадзенскі мясакамбінат» атрымаў пасьведчаньне халяльнасьці сваіх вырабаў[23].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads