Гарадзішча Замэчак (Заслаўе)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарадзішча Замэчак (Заслаўе)
Remove ads
Remove ads

Гарадзішча Замэчак — помнік археалёгіі Х—ХІ стагодзьдзяў у Заслаўі. Месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік археалёгіі
Гарадзішча Замэчак
Thumb
Замэчак, крыж у гонар тысячагодзьдзя прыняцьця хрысьціянства на Беларусі
КраінаБеларусь
МестаЗаслаўе
Каардынаты53°59′44.89″ пн. ш. 27°16′38.100″ у. д.
СтатусАхоўная зона
Гарадзішча Замэчак на мапе Беларусі
Thumb
Гарадзішча Замэчак
Гарадзішча Замэчак
Гарадзішча Замэчак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Гарадзішча ўзьвялі ў адзін прыём у Х—ХІ стагодзьдзяў. Гэта найбольш старажытны помнік Заслаўя, і месца першага пражываньня яго насельнікаў.

Менавіта тут у свой час пасялілася Рагнеда з сваім сынам Ізяславам. Магчыма, на самім гарадзішчы знаходзіўся манастыр, дзе пражыла апошнія гады Рагнеда ў якасьці манахіні, аднак вядомыя летапісныя крыніцы ня ўтрымліваюць зьвестак наконт дакладнай назвы гэтага манастыру, што не дазваляе сьцьвярджаць пра ягоную лякалізацыю. Існуе легенда, што тут яна была і пахавана, аднак археалягічныя дасьледваньні не пацьвярджаюць гэты факт.

Археалягічныя зьвесткі паказваюць, што ў ХІІ ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.

У пачатку 1990-х гадоў у цэнтры Замэчка паставілі помнік «Тысячагодзьдзе праваслаўнай царквы на Беларусі».

Remove ads

Апісаньне

Гарадзішча месьціцца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы й з трох бакоў абмяжоўваецца далінаю ракі і дрыгвой. Пляцоўка Замэчка амаль круглая сваёй формай з дыямэтрам 70—74 мэтраў, пэрымэтрам абводзіцца валам і ровам. Вал ня меў унутраных драўляных канструкцыяў, прытым ён дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 мэтраў, наверсе меў абарончую сьцяну, а на схіле валу драўляны паркан у выглядзе нахіленых бярвеньняў. Паводле археалягічных досьледаў выявілася, што вялікую частку жыхароў Замэчка складалі ваяры, што дало падставы лічыць гарадзішча пабудовай з выразнымі мілітарнымі функцыямі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads