Гаральд II Годвінсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаральд II Годвінсан
Remove ads

Гаральд II Годвінсан (ст.-анг. Harold Gōdwines sunu; 1022 — 14 кастрычніка 1066) — апошні англасаксонскі кароль Ангельшчыны да Нармандзкай заваёвы. Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй сьмерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандзкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Ангельшчыны, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца й Рычардам III.

Хуткія факты Кароль, Кароль Ангельшчыны ...

Гаральд ня быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але меў дачыненьне да яе. Яго сястра Эдыт Ўсэцкая была жонкай Эдуарда Спавяданьніка. Таксама Гаральд меў роднасьць з дацкім каралеўскім дворам, ён быў стрыечным братам караля Свэна II.

Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Ўэсэксу, а потым быў назначаны яшчэ й на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівэліна Гвінэдзкага — уладара Валіі — у 1062—1963 гадох. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спавяданьніка й па рашэньню Ўітэнагемоту на наступны дзень пасьля сьмерці Эдварда.

Па традыцыі лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Гаральд II Годвінсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Эдуард Спавяданьнік
Кароль Ангельшчыны
1066
Наступнік
Эдгар Этэлінг
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads