Гары Мартынсан

швэдзкі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Гары Мартынсан
Remove ads

Га́ры Э́дмунд Ма́ртынсан (па-швэдзку: Harry Edmund Martinson, 6 траўня 1904, Емсгёг, Блекінге, Швэцыя — 11 лютага 1978, Сольна, лэн Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1974) разам з Эйвіндам Юнсанам.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Яго жонкай была знакамітая швэдзкая пісьменьніца Муа Мартынсан. Вялікую вядомасьць атрымаў пры публікацыі сымбалічна-фантастычнай паэмы «Аніяра» (1956). У 1974 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. На той час ён быў сябрам Швэдзкай акадэміі, якая вызначае ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. Гэты факт стаў падставай для падазрэньняў у недабрасумленнасьці Мартынсана. З часам напады ў яго адрас рабіліся толькі часьцейшымі. Мартысан скончыў жыцьцё самагубствам, зрабіўшы сабе харакіры нажніцамі ў Каралінскім шпіталі ў Стакгольме.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads