Гарэт Макліры
ямайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́рэт Джэймз Маклі́ры (па-ангельску: Garath James McCleary; нар. 15 траўня 1987, Оксфард, Ангельшчына) — ямайскі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Ўікам Ўандэрэрз» і нацыянальнай зборнай Ямайкі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нарадзіўся ў Ангельшчыне, у горадзе Оксфард, дзе пачаў гуляць за мясцовую каманду «Оксфард Сіці», некаторы час правёўшы ў клюбе «Оксфард Юнайтэд». Далей выступаў за мінорныя клюбы «Слаў Таўн» і «Бромлі». 31 студзеня 2008 году заключыў дамову з клюбам «Нотынггэм Форэст», за які дэбютаваў 3 сакавіка 2008 году, выйшаўшы на замену на 87 хвіліне ў хатнім матчы супраць «Карлайл Юнайтэд» (0:1). У сэзоне 2011—2012 гадоў Макліры забіў 9 галоў.
У траўні 2012 году скасаваў дамову ад нотынггэмскага клюбу і склаў кантракт з клюбам «Рэдынг», які выступаў у Прэм’ер-лізе. У рамках найвышэйшага ангельскага дывізіёну свой першы мяч забіў 27 кастрычніка 2012 году ў браму «Фулгэма» (3:3)[3].
Міжнародная
У кастрычніку 2012 году быў запрошаны ў склад нацынальнай зборнай Ямайкі, за якую дэбютаваў 6 лютага 2013 году матчам адбору да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Мэксыкі[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads