Гатэль Эўропа (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гатэль Эўропа (Менск)
Remove ads

Гатэль «Эўропа» — гатэль у цэнтры Менска, разьмяшчаецца на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Леніна.

Thumb
Гатэль «Эўропа»

Гатэль Эўропа (пачатак XIX ст. — 40-я гг. XX ст.)

У пачатку XIX стагодзьдзя на рагу тагачасных пл. Катэдральнай і вул. Губэрнатарскай быў пабудаваны двухпавярховы гатэль. У 1884 г. гатэль зрабіўся трохпавярховым і атрымаў назву «Эўропа».

У 19061908 гг. гатэль перабудаваны ў стылі мадэрн, былі прыбудаваныя тры паверхі, у выніку чаго будынак зрабіўся найвысокім у Менску і найбуйным гатэлем у тагачасным Паўночна-заходнім краі.

У 1925 г. гатэль быў перайменаваны ў «Цэнтральную гасьцініцу Менскай камунальнай гаспадаркі».

У 1939 г. у будынку мяшкала менскае аддзяленьне Інтурыста.

У часы Другой Сусьветнай вайны стары будынак гатэля быў цалкам зьнішчаны[1].

Remove ads

Аднаўленьне

У 2004 г. было прынята рашэньне аб адбудове гатэля «Эўропа». Адбудова была завершаная ў 2006 г.

Будаўніцтва выклікала крытыку з боку гісторыкаў і архітэктараў.

Перадусім крытыку выклікала тое, што адбудова адбылася ня ў тым месцы, дзе стаяў арыгінальны гатэль. Паводле архітэктара Ўладзімера Папругі, «гістарычна гатэль „Эўропа“ стаяў (...) на тэрыторыі суседняга пляцу, які прымыкаў да [сучаснага] будынку, калі глядзець цяпер ад галоўнага фасаду справа.» [2]

На месцы сёньняшняга гатэля «Эўропа» раней стаяў першы менскі гарадзкі тэатар, а перад тым — менскі палац Радзівілаў 17-18 стст[3][4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads