Гаўр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўр (па-француску: Le Havre) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Прыморская Сэна рэгіёну Нармандыя. Гаўраўскі порт ёсьць адным з найбуйнейшых у Францыі. Насельніцтва складае 166 058 чалавек, паводле дадзеных на 2021 год.
Remove ads
Геаграфія
Гаўр разьмешчаны на правым беразе Сэны. Да 1 студзеня 2016 Гаўр знаходзіўся ў складзе рэгіёну Верхняя Нармандыя, і рака аддзяляла гэты горад ад рэгіёну Ніжняя Нармандыя і суседняга гораду Анфлёр. На поўнач і на захад ад Гаўра знаходзіцца ўзьбярэжжа пратокі Па-дэ-Кале.
Гісторыя
Гаўр — адзін з маладых гарадоў Францыі. Пры заснаваньні адміралам Гіёмам Гуф’е(en) ў 1517 годзе ён быў названы Францыскопалем (франц. Franciscopolis) у гонар караля Францыска I. Пасьля быў перайменаваны ў Гаўр-дэ-Грас («прасьвядная гавань»). У 1562 годзе гугеноты перадалі горад ангельцам, але ўжо праз 2 гады ён вярнуўся да Францыі.
Да 1572 году горад стаў значным гандлёвым цэнтрам, адкуль накіроўваліся караблі да Ньюфаўндлэнду й Шпіцбэргену для лоўлі трэскі й кітоў. Да XVIII стагодзьдзя порт Гаўра стаў другім па велічыні ў Францыі пасьля Нанта.
Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў амаль поўнасьцю зьнішчаны. Пасьля вайны па праекту Андрэ Пэрэ ён быў зноўку забудаваны сучаснымі пабудовамі характэрнага белага колеру.
Remove ads
Гарады-сябры
- Далянь, Кітай
- Пуэнт-Нуар, Рэспубліка Конга
- Саўтгэмптан, Вялікабрытанія
- Тампа, Флорыда, ЗША
- Санкт-Пецярбург, Расея
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads