Рэспубліка Конга
дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспу́бліка Ко́нга (Рэспу́бліка Ко́нґа) (па-француску: République du Congo) — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай.
Рэспубліка Конга — былая француская калёнія з назвай Францускае Конга ці Цэнтральнае Конга, а адразу пасьля атрыманьня незалежнасьці называлася Конга-Бразавіль.
Remove ads
Гісторыя
Палітыка
Тып ураду краіны — рэспубліка. Кіраўнік ураду — прэзыдэнт, які выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Вышэйшы выканаўчы орган — урад, які кіруецца прэзыдэнтам. Парлямэнт дзьвюхпалатны: Нацыянальная Грамада — 137 дэпутатаў з 5-гадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат — 66 удзельнікаў, якія выбіраюцца на 6-гадовы тэрмін.
Асноўныя палітычныя партыі краіны:
- Кангалеская партыя працы
- Аб’яднаньне за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс
- Кангалескі рух за дэмакратыю і інтэгральнае разьвіцьцё
Remove ads
Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка Конга падзелена на 12 абласьцей.
Геаграфія
Рэспубліка Конга знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай, мае выхад да Атлянтычнага акіяна.
Самыя вялікія рэкі: Квілу і Конга. Самы высокі пункт краіны: на паўднёвым захадзе краіны 1040 м.
Клімат — экватарыяльны на поўначы і субэкватарыяльны на поўдні. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае +22 °C. Сярэднегадавыя ападкі: 1200—2000 мм.
Remove ads
Эканоміка
Краіна мае пераважна сельскагаспадарчую будову эканомікі, з багатымі запасамі карысных выкапняў. У сельскай гаспадарцы занятыя 59% насельніцтва, хоць сельская гаспадарка складае толькі 10% нацыянальнага прыбытку.
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пальмавае масла, кава, земляныя арэхі, кукуруза, цытрусы.
Амаль увесь астатні прыбытак краіны складаецца са здабычы і экспарту нафты, жалезнай руды, дыямэнтаў. Разьвіцьцё атрымала перапрацоўка дрэва.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads