Гелін
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́лін[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 71 чал. (2004). Знаходзіцца за 15 км на поўдзень ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 78 км ад Гомля.
На поўдні мэліярацыйныя каналы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як сяліба ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны ў баях каля вёскі загінулі 488 савецкіх салдатаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў калгасным садзе). У лістападзе 1943 годзе — сакавіку 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 45 жыхароў, у памяць пра іх у 1952 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваная скульптура. У 1962 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Марс, Новая Паляна. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1925 — 47 двароў; 1959 — 304 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 34 гаспадаркі, 71 жыхар[2]
Вядомыя выхадцы
- Хведар Жычка (1927—2007) — беларускі паэт (нарадзіўся ў далучаным пасёлку Марс)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads