Генадзь Айгі

чуваскі паэт, пісьменьнік, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Айгі
Remove ads

Генадзь Мікалаевіч Айгі (па-чуваску: Геннадий Айхи; прозьвішча пры нараджэньні Лісін, пазьней зьмяніў прозьвішча на радавое прозьвішча Айгі; 21 жніўня 1934, Шаймурзіна, Батырэўскі раён, Чуваская АССР — 21 лютага 2006, Масква) — чуваскі паэт і перакладчык, па нацыянальнасьці чуваш. Старэйшы брат чуваскай пісьменьніцы Евы Лісінай, бацька кампазытара, скрыпача і музычнага дзеяча Аляксея Айгі, а таксама актрысы і віджэя Веранікі Айгі.

Адзін зь лідэраў савецкага авангарднага мастацтва 1960-1970-х гадоў. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю чуваскай паэзіі і чуваскай культуры ў сьвеце. Ляўрэат прэміі Андрэя Белага (1987), Пастэрнакаўскай прэміі (2000, першы ляўрэат), прэміі Францускай Акадэміі (1972), прэміі імя Петраркі (1993) і інш. Камандор Ордэна літаратуры і мастацтва (1998).

Remove ads

Пераклады на беларускую мову

  • ARCHE-пачатак № 10, 2009, «Паклон — спеву. 100 варыяцый на тэмы народных спеваў Паволжа». — С.34—55, пер. Дз. Дзьмітрыеў, А. Арашонак.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads