Чувашыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чувашыя
Remove ads

Чува́ская Рэспу́бліка — Чува́шыя (па-расейску: Чувашская Республика — Чувашия, па-чуваску: Чӑваш Ен, Чӑваш Республики) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе Расейскай раўніны, пераважна на правабярэжжы Волгі паміж яе прытокамі Сурай і Сьвіягай.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Thumb
Мапа Чувашыі

Насельніцтва рэспублікі 1292,2 тыс. чал. (2006) (1299,3 — 2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 70,4 чал./км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 61,0 % (2006) (60,9 % — 2005).

Чувашыя мяжуе зь Ніжагародзкай вобласьцю на захадзе, з Рэспублікай Марый Эл на поўначы, з Татарстанам на ўсходзе і з Мардовіяй і Ўльянаўскай вобласьцю на поўдні. Сталіца рэспублікі — горад Чабаксары.

Remove ads

Гаспадарка

У Новачабаксарску месьціўся завод «Хімпрам».

Гісторыя

Продкамі чувашоў былі старажытныя плямёны булгараў ды сувараў, якія зь V да VII ст. н. э. жылі на Паўночным Каўказе. У VII—VIII ст. адна з групаў булгараў перайшла на Балканы, дзе зьмяшалася з славянамі. Іншая частка перайшла на Сярэднюю Волгу, дзе гэтыя плямёны стварылі этнічны фундамэнт для фармаваньня чуваскага народу. Сучасныя чувашы сфармаваліся з той часткі булгараў, якія ў X ст. не прынялі ісламу. Пасьля паразы ад мангола-татараў у 1236 годзе рэшткі стэпавых чувашоў мігравалі на поўнач у лесавую зону, дзе жылі мясцовыя фіна-вугорскія плямёны (напрыклад, мары). Тэрыторыя Чувашыі была далучаная да Расеі ў 1551 годзе, пасьля 120 гадоў прыналежнасьці да Казанскага Ханства.

У Расейскай імпэрыі тэрыторыя Чувашыі была падзеленая паміж дзьвюма адміністрацыйнымі адзінкамі — Казанскай і Сімбірскай губэрнямі. 24 чэрвеня 1920 году была сфармаваная Чуваская аўтаномная вобласьць, з красавіка 1925 году — Чуваская АССР. Чуваская Рэспубліка з 1992 году.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва рэспублікі — 1 290 000 чалавек (2006). Шчыльнасьць насельніцтва — 70,5 асобаў/км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 61,0 % (2006).

Паводле зьвестак попісу 2002 году, на тэрыторыі рэспублікі пражывалі прадстаўнікі 106 нацыянальнасьцяў, сярод якіх больш за дзьве траціны складалі чувашы і больш за чвэрць — расейцы:

Больш інфармацыі Народ, Колькасьць, 2002, тыс. (*) ...

Падзяляецца на 21 раён. Найбуйнейшыя гарады — Чэбаксары і Новачэбаксарск, у якіх пражывае тры чвэрці гарадзкога насельніцтва рэспублікі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads